5 сьнежня суд Партызанскага раёну Менску прызнаў быў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» сайт Канфэрэнцыі міжнародных няўрадавых арганізацый (CINGO). Прычым пад забарону фактычна трапіў сайт Рады Эўропы (coe.int), хоць CINGO мае на ім асобны падразьдзел (coe.int/en/web/ingo).
10 снежня гэты самы суд адмяніў сваё рашэньне, паведаміла «Вясна».
CINGO — гэта Канферэнцыя міжнародных няўрадавых арганізацый пры Радзе Эўропы. Яна прадстаўляе інтарэсы арганізацый грамадзянскай супольнасьці з 46 краін і працуе дзеля захаваньня дэмакратыі, правоў чалавека і вяршэнства закону.