ЛІТОЎСКІ ГІСТОРЫК БУМБЛАЎСКАС: У СЬНЕ ГЕДЗІМІНА ЖАЛЕЗНЫ ВОЎК ВЫЎ ПА-БЕЛАРУСКУПрафэсар Альфрэдас Бумб…
01.11.2025Нацыянальная бясьпека. Дайджэст
ЛІТОЎСКІ ГІСТОРЫК БУМБЛАЎСКАС: У СЬНЕ ГЕДЗІМІНА ЖАЛЕЗНЫ ВОЎК ВЫЎ ПА-БЕЛАРУСКУ
Прафэсар Альфрэдас Бумблаўскас
Літоўскае выданьне Lietuvos rytas напісала пра адкрыцьцё ў Лідзе помніка вялікаму князю літоўскаму Гедзіміну і пацікавілася меркаваньнем аднаго зь вядучых гісторыкаў Літвы Альфрэдаса Бумблаўскаса пра тое — каму належыць спадчына ВКЛ.
«У Ліду нарэшце вярнуўся гаспадар», — так паведамлялася тыдзень таму пра адкрыцьцё ў гэтым беларускім горадзе помніка заснавальніку Вільні, вялікаму князю літоўскаму Гедзіміну.
Помнік каля Лідзкага замку — адзін зь некалькі знакаў Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ), якія апошнім часам узьніклі ў Беларусі».
Далей выданьне паведамляе, што некалькі гадоў таму ў Віцебску быў усталяваны помнік вялікаму князю літоўскаму Альгерду, на пачатку верасьня ў Слоніме адкрыты помнік Льву Сапегу. Апрача таго, піша газэта, плянуецца ўвекавечыць скульптурай вялікага гетмана літоўскага Канстанціна Астроскага, сёлета зьбіраюцца грошы на аднаўленьне ў Наваградку помніка каралю Міндоўгу.
Дарэчы, піша Lietuvos rytas, на ўрачыстае адкрыцьцё помніка заснавальніку Вільні Гедзіміну не былі запрошаныя ні прадстаўнікі літоўскай амбасады, ні іншыя госьці зь Літвы.
УРАЧЫСТАСЬЦІ — ПАДЧАС ТРАДЫЦЫЙНАГА СЬВЯТА ПІВА
Lietuvos rytas паведамляе, што«бронзавая скульптура Гедзіміна на кані з каронай на галаве, якую паставілі ў Лідзе, важыць 3 тоны, яе вышыня — 6 мэтраў. Помнік, на якім напісанае толькі адно слова — „Гедзімін“, стварылі скульптары Вольга Нячай і Сяргей Аганаў».
Афіцыйна паведамляецца, піша газэта, што паставіць помнік Гедзіміну запрапанавалі лідзкія гарадзкія ўлады, яны выбралі і найлепшы эскіз скульптуры. Аднак уладам не хапіла грошай, таму зьвязаныя з помнікам рахункі аплаціла прыватнае беларуска-літоўскае прадпрыемства «Белтэкс оптык».
Беларускія мэдыі, піша далей Lietuvos rytas, зазначаюць, што помнікі ВКЛ важныя для беларускай ідэнтычнасьці. Разам з тым пішацца пра новую зьяву — «спажываньне гісторыі».
Помнік Гедзіміну быў адкрыты падчас штогадовага піўнога сьвята «Лідбір 2019», якое наведваюць тысячы людзей. У той дзень, які супаў са сьвятам гораду Ліды, паводле Lietuvos rytas, было прададзена мноства кубачкаў, кашулек, сувэніраў з выявай помніка Гедзіміну.
ЖАЛЕЗНЫ ВОЎК ВЫЎ ПА-БЕЛАРУСКУ
Прафэсар гісторыі Альфрэдас Бумблаўскас, камэнтуючы для Lietuvos rytas паведамленьне пра помнік Гедзіміну ў Лідзе, сказаў:
«Трэба радавацца, што беларусам падабаюцца ўладары ВКЛ. Прапаную літоўцам схамянуцца і пачаць чытаць кнігі. Тую старую гісторыю Літвы мы ўспрымаем як нейкую „Казку каралёў“ Чурлёніса — Біруце і Кястуціс скачуць на конях па берагах Дубісы і сьпяваюць па-літоўску. А беларусы ў Лідзе маюць Гедзіміна, у Віцебску — Альгерда, у Наваградку неўзабаве зьявіцца Міндоўг».
Далей прафэсар Бумблаўскас заклікае дзяліцца спадчынай зь беларусамі.
«Калі мы й далей хочам канфліктаваць і „выдурняцца“ — давайце раззлуемся. Беларусы нам кажуць: пакуль вы нас лічыце „быдлам“, датуль і будзеце атрымліваць ад нас такія іньекцыі. Я прапанаваў бы дзяліцца спадчынай зь беларусамі. На якой мове напісаная канцылярыя ўладароў ВКЛ? На старабеларускай. А на літоўскай там няма ніводнага сказу».
Паводле прафэсара, хоць літоўцы гэтага ніколі не захочуць прызнаць, але беларускі чыньнік у ВКЛ быў відавочны.
«Думаю, што ў часы Вітаўта Вялікага беларуская эліта пачала памалу ўваходзіць у эліту ВКЛ. Сапегі, Тышкевічы, Валовічы, Хадкевічы — уся гэтая кагорта родаў, якую мы ведаем як літоўцаў, — беларускага паходжаньня. Ясна, у іх яшчэ не было беларускай самасьвядомасьці, але яны — нашчадкі Кіеўскай Русі. Яны прынесьлі гэтую традыцыю ў Вільню. Нам трэба ясна прызнаць: палова Вільні — беларуская і ўкраінская».
Паводле Альфрэдаса Бумблаўскаса, для літоўцаў гэта непрыемна, але непрыемна таму, што
«…мы абапіраемся на казкі. Уяўляем сабе, што Жалезны воўк завыў, і ўзьнікла Вільня. Але Жалезны воўк выў па-беларуску. Трэба радавацца, што старая літоўская дзяржава ВКЛ была не „турмой народаў“, як называюць Расею, і ня „могілкамі народаў“, як называлі сталінскую Расею, а калыскай народаў.