Чаго не адбылося.
1. Міжнародны крымінальны суд не выдаў ордэру на арышт Аляксандра Лукашэнкі, ані за незаконнае перамяшчэньне ўкраінскіх дзяцей ані за масавыя дэпартацыі. Аўтар праектаў – Павал Латушка. Дарэчы, пра ўкраінскіх дзяцей ён неяк ужо й забыўся. Мабыць, грант адмысловы скончыўся.
2. Пашпарт Новай Беларусі не зьявіўся. Аўтар праекта – Валер Кавалеўскі. Пра гэты праект забыліся ўжо амаль усе. Дарэчы, спадар Валер зараз пачаў крытыкаваць офіса-рада-габінэт за тое, што там усюды адны й тыя ж людзі й безадказнасьць. Што не перашкаджала яму гэтую сістэму будаваць.
3. Гадзіньнік Франака Вячоркі не прададзены на дабрачынным аўкцыёне. Аўтар праекта – Франак Вячорка. Сам аукцыён, відавочна, нават не плянаваўся.
4. Адказ на пытаньне: “Што адбылося ў габінэце Лідзіі Ярмошынай?”. Словы, пра тое, што “нічога такога” нельга лічыць адказам.
Што адбылося.
1. Імітацыйныя выбары ў Каардынацыйную раду, якія паказалі ўзровень цікавасьці да офіса-рада-габінэтных структур. Не дацягвае нават да 10к. Аўтар праекту офіса-рада-габінэт.
2. Прызначэньне Сьвятланы Ціханоўскай на адвечную пасаду нацыянальнага лідара. За 5 гадоў у большасьці краінаў зьмяніліся кіраўнікі, а тут не. Аўтар праекта – офіса-рада-габінэт.
3. Стратэгічны дыялёг з ЗША. Асноўнае пытаньне – грошы. Другое пытаньне – як патрапіць за стол, дзе грошы абмяркоўваюцца. Аўтар праекта офіса-рада-габінэт.
4. Заклік ісьці на “выбары” ад рэжыму Аляксандра Лукашэнкі і маляваць сонейкі. Набыцьцё рэклямы для адмысловага роліка. Аўтар праекта офіса-рада-габінэт і ініцыятыва “Шчырыя людзі”.
5. Палітычныя чысткі на Белсаце. Аўтар праекта – Аліна Коўшык.
Абодва сьпісы можна працягваць.
Выснова тут можа быць адна – пабудова віртуальнай копіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, цалкам ад яго залежнай, дайшла да фінальнай стадыі.