У адказ на пэўныя слоўныя опусы Лукашэнкі, П. Латушка заявіў пра гатовасьць “удзельнічаць у выбарах”…

У адказ на пэўныя слоўныя опусы Лукашэнкі, П. Латушка заявіў пра гатовасьць “удзельнічаць у выбарах”.

Зразумела, што ніхто ні ў чым удзельнічаць не зьбіраецца, як і ніхто не будзе зьмяняць умоваў кампаніі 2025 году, яна адбудзецца ў абсалютна стырыньных умовах (хіба што выцягнуць Канапацкую, ці Чэрачня для 2-3%, і тое з вялікай перасьцярогай).

Але, хіба ў першыню П.Латушка заявіў пра ўласныя прэзідэнтскія амбіцыі і хутчэй кінуў выклік не Лукашэнку, а Ціханоўскай, якая ўжо прызначыла сябе прэзідэнтам-электам да новых, сапраўдных выбараў у Беларусі.

Думаю, што ў ОСТ моцна напружыліся.

Да гэтага часу П.Латушка намагаўся замацаваць свае пазіцыі ў вачах заходнікаў і беларускай дыяспары. І гэта яму ўдалося, дзе нідзе, не гледзячы на:
1. Фактычна блакіроўку з боку ОСТ ягоных самастойных захадаў і нават сабатаж у навязаньні сістэмных кантактаў на Захадзе;

2. Скепсіс адносна ягонага мінулага, і працы на сістэму збоку вялікай часткі дэмакратычнай апазіцыі;

Фактычна зараз у атачэньні Ціханоўскай няма людзей, якія маглі б зь канкураваць з Латушкам, ці стварыць супрацьвагу.

Такой асобай мог бы быць Кавалеўскі, але ягоныя амбіцыі не перарасьлі вышэй за перспектывы быць міністрам пры Ціханоўскай. Урэшце рэшт інвестыцыі не апраўдаліся.

П.Латушка ад пачатку паставіў іншую мэту, спадзяючыся на йх рэалізацыю у кароткатэрміновай перспектыве. Зразумеўшы, што гульня будзе ісьці ў доўгую, паспрабаввў умацаваць свае пазіцыі:

А. Дзейнічаў як самастойны палітык, не маючы электаральнай легітымнасьці, будаваў яе на ўласнай палітычнай актыўнасьці і дзейнасьці;

В. Захаваў НАУ (прынамсі брэнд), хаця не змог кансалідаваць рэсурсы вакол структуры 2020-2021;

С. Замацаваў за сабой пазіцыі ў КР. Але, без ажыўленьня дзейнасьці Рады, апошняя можа стаць і стане камянём, які пацягне яго на дно. Як гэта здарылася з Егоравым. Умоўна, зараз нічога не перашкаджае (большасьць) прадэманстраваць эфектыўнасьць. Пакуль што гэтага нічога няма, нават нейкага канцэпту, моцнай публічнай пазіцыі, стратэгіі, Рада распадаецца;

D. Латушка замацаваў свае пазіцыі ў Кабінэце, асабліва пасьля сыходу Кавалеўскага і Сахашчыка. Хаця, ізноў, прапанаваць нейкую стратэгію ажыўленьня дзейнасьці наўарацьці зможа.

Без наяўнасьці уласнага кадравага і структурнага базісу, разьвіваць уласную сістэму немагчыма. П. Латушка камфортна адчувае сябе ў дыпламатычна-інфармацыйнай сьферы, а не ў арганізацыйным будаваньні, таксама адчувальны і недахоп людзей на якіх ен мог бы ў гэтым абаперціся на перспектыву наступных год.

Але, відавочна, што ў публічнай прасторы, сярод таго палітычнага пулу, які застаўся пасьля 2020 году, ён адзіны, хто не сыйшоў у нябыт, і канешне будзе намагацца узмацняць свае пазіцыі на фоне аслабленьня ОСТ, асабліва ў 2025 годзе, калі прэтэнзіі Ціханоўскай на прэзідэнтства расплывуцца ў паветры.

Пры такім раскладзе, можна было спрабаваць намацаць магчымасьці кантакту і супрацы з Турарбекавай, Кныровічам (з улікам канфлікту ў барацьбе за КР), нават спрабаваць увесьці йх у АПК.

Для ОСТ П.Латушка гэта праблема. З аднаго боку ен становіцца кропкай прыцягнененьня, хаця па не зразумелых прычын ен не можа скансалідаваць рэсурсы, якія адыходзяць з іншых структур. Прыкладам з’яўляецца крызіс у НАУ. Таксама ў вачах заходнікаў ён застаецца прымальным.
З іншага боку, ОСТ ўжо не ўстане адціснуць П. Латушку са сцэны.