ВыбарыЯўген Магда, украінскі палітолаг, прапанаваў для замацаваньня прынцыпу дэмакратычнасьці – прав…

Выбары

Яўген Магда, украінскі палітолаг, прапанаваў для замацаваньня прынцыпу дэмакратычнасьці – правесьці квазіпрэзідэнтскія выбары ў межах беларускай дэмакратычнай супольнасьці. Такім чынам паставіўшы пад сумнеў “прынцып незаменнасьці Ціханоўскай”, прыняты на “канфэрэнцыі”.

Цікава, колькі было б кандыдатаў? Думаю з 10-15 набралося б.

Але паралельныя выбары, няхай і пацешныя, у некаторай ступені маглі б быць альтэрнатыўнай стратэгіяй для пацешных выбараў Лукашэнкі. Спробай мабілізацыі антылукашэнкаўскіх натрояў, далейшае абкатка працэдур і інстытутаў, замацаваньне палітычных аўтарытэтаў (калі яны будуць).

Можа з гэтага і быў бы нейкі сэнс, не включаю, што “выбары” зьнялі пытаньне пра нелегітымнае самапрызначэньне Ціханоўскай на ролю прэзідэнта да наступных выбараў у Беларусі (да невядома калі).

“Выбары” у межах дэмсупольнасьці мелі б выключна сімвалічнае значэньне. Практычнасьць – выключна ў перафарматаваньні і аздараўленьні дзейнасьці дэмструктур (што таксама добра).

Але канешне, калі яўка складзе 6500, гэта будзе фіяска і пакажчык мінімальнага ўплыву дэмакратычнай супольнасьці на самую дэмакратычную супольнасьць.