Новы кітайскі амбасадар ужо ў Беларусі. І гэта вельмі цікавая пэрсона.
Па-першае ўзрост. Чжан Вэнчуаню 48 год (1976 году нараджэньня) і ён тыповы прадстаўнік новага пакаленьня кітайскіх дыпляматаў. Тых, пра каго самі кітайцы кажуць, «яны расьлі у час узмацненьня Кітаю». Что азначае, не маюць лішніх сантымэнтаў да «вялікіх дзяржаваў» – ці тое гэта ЗША ці тое гэта РФ.
У астатнім першасная адукацыя Чжан Вэньчуаня выглядае лагічна – Пекінскі унівэрсытэт. Пасьля праца у Цэнтральнаазійскім адделе МЗС. У часе якой ён абараняе дысертацыю па узбецкай махалле – гістарычнай форме самаарганізацыі жыхароў гарадоў Узбекістана.
Пасьля прызначаецца дарадцам й намесьнікам амбасадару у згаданую дзяржаву. Прычым у час, калі Ўзбекістан пачаў актыўныя эканамічныя рэформы, трансфармаваўшы ўласную эканоміку меней чым за 10 год. А паралельна пазбыўшыся дамінуючага ўплыву РФ на сваю унутраную ды зьнешнюю палітыку.
Наступны этап працы цяперашняга амбасадара КНР – «Дэпартамент кіраваньня замежнымі справамі». Гэта орган які аб“ядноўвае функцыі унутрыарганізацыйнай аналітыкі, каардынацыі і кантролю працы МЗС з Дзяржаўнай Радай ды кіраўніцтвам правінцый. А таксама орган адміністратыўнага кантролю дыпляматаў. У такім «парткаме МЗС» Чань Вэнчуань працаваў на пасадзе намесьніка кіраўніка.
І вось нарэшце, прызначэньне ў Беларусь. Якое адпавядае, дарэчы, новай традыцыі прызначэньняў кітайскіх амбасадараў у краіны пост-СССР. Калі раней пасаду атрымлівалі тыя, хто меў досьвед працы ў Маскве (ці РФ) то цяпер сытуацыя кардынальна адрозьніваецца – расейскі досьвед ня ёсьць плюсам.
І штосьці мне падказвае, што беларускім чыноўнікам з новым кітайскім амбасадарам будзе цікава, але й складана. Бо той не надта схільны падыгрываць дзядулям-функцыянэрам у рэалізацыі іх амбіцый.