Стаўленне беларусаў да вайны і знешняй палітыкі. Новая хваля даследавання Chatham House
Chatham House апытаў 868 рэспандэнтаў з 8 па 14 лістапада 2023 года. Як заўсёды, выбарка адпавядае структуры гарадскога насельніцтва Беларусі і скарэкціравана па полу, узросце, памеры населеных пунктаў і ўзроўню адукацыі.
Некаторыя вынікі новага апытання:
38% рэспандэнтаў не падтрымліваюць дзеянні Расеі ва Украіне, пры гэтым 36% – падтрымліваюць, 27% – не могуць адказаць.
Зніжаецца частка тых, хто верыць у перамогу Украіны (12% – цяпер і 21% – спачатку вайны).
Большасць беларусаў (58%) выступаюць за неадкладнае спыненне вайны і мірныя перамовы, толькі большасць сярод аўдыторыі недзяржаўных СМІ лічыць, што вайна мусіць скончыцца выключна перамогай Украіны.
Пазіцыя Лукашэнка ў вайне ўспрымаецца палярна. Аднак 46% рэспандэнтаў лічаць, што Беларусь захоўвае нейтральны статус у вайне дзякуючы Лукашэнка.
Большасць рэспандэнтаў супраць прамой ваеннай падтрымкі Расеі Беларуссю. Так, лячэнне і аздараўленне салдат большасць беларусаў (64%) лічыць дапушчальным, а запуск ракет па ваенных мэтах дапускаюць нямногія (толькі 12%).
Большасць беларусаў схіляюцца да нейтральных пазіцый у геапалітычным выбары, аднак варыянт саюза з Расеяй працягвае набіраць папулярнасць.
Вынікі новай хвалі
Chatham House апытаў 868 рэспандэнтаў з 8 па 14 лістапада 2023 года. Як заўсёды, выбарка адпавядае структуры гарадскога насельніцтва Беларусі і скарэкціравана па полу, узросце, памеры населеных пунктаў і ўзроўню адукацыі.
Некаторыя вынікі новага апытання:
Вынікі новай хвалі