“Паралельны імпарт” захаваецца ў Расіі і ў 2024 годзе. І гэта дрэнная навіна для беларускіх вытворца…

“Паралельны імпарт” захаваецца ў Расіі і ў 2024 годзе. І гэта дрэнная навіна для беларускіх вытворцаў, якія гандлююць сваёй прадукцыяй на расійскім рынку.

Механізм “паралельнага імпарту” дазваляе ўвозіць тавары з іншых краінаў без дазволу праваўладальнікаў. Ён дзейнічае з канца сакавіка 2022 года — бо на фоне ўварвання Расіі ва Украіну ў лютым многія заходнія вытворцы адмовіліся працаваць на расійскім рынку. Тавары, імпартаваныя “паралельна”, складаюць канкурэнцыю беларускім вытворцам.

Зрэшты, міністр прамысловасці і гандлю РФ Дзяніс Мантураў заявіў, што “паралельны імпарт” будзе скарачацца, бо “расійскія кампаніі выходзяць на зададзеныя паказчыкі аб’ёмаў і якасці, ці замежныя пастаўшчыкі просяць выключыць іх з пераліку, вяртаючыся”. Але ці так гэта?