Маці-адзіночку, якую асудзілі за абразу міліцыянта эмодзі , зноў будуць судзіць. За «абразу» таго ж …

Маці-адзіночку, якую асудзілі за абразу міліцыянта эмодзі , зноў будуць судзіць. За «абразу» таго ж міліцыянта

Супраць жыхаркі Івацэвічаў Вольгі К. распачалі новую крымінальную справу. Жанчыне прысудзілі 2 гады «хатняй хіміі» і 2 тысячы рублёў у якасці маральнай кампенсацыі міліцыянту за вось такі эмодзі пад ягоным здымкам. Жанчына пракаментавала гэты прысуд і напісала, што міліцыянт «абас*ся і зганьбіўся».

Міліцыянт Куцко, у сваю чаргу, зноў пакрыўдзіся і напісаў заяву за гэтыя словы. У выніку на жанчыну завялі яшчэ адну крымінальную справу паводле арт. 369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады»). Экспертыза ўгледзела абразу ў слове «абас*ся».

8 кастрычніка Вольгу выклікалі на допыт. Яна адмовілася ад дачы паказанняў. Міліцыянты далі ёй падпіску аб нявыедзе.

Крыніца: Б**сат