Срд. крас 2nd, 2025
*

Аб ролі Беларускага Дома у Варшаве

З першых дзён вайны Беларускі Дом падключыўся да дапамогі Палку. Усе 2,5 гады арганізацыя была цэнтрам прыцягнення добраахвотнікаў і валанцёраў для гуманітарнай дапамогі нашым абаронцам і Украіне. Мы шчыра дзякуем камандзе Беларускага Дому за сумесную працу і падтрымку, якія зрабілі магчымым дасягненне многіх пастаўленых мэтаў. ПКК вельмі цэніць усе намаганні і ўклад кожнага, хто спрыяў нашай справе.

Дзякуючы падтрымцы Беларусаў Свету, мы змаглі аказаць істотную дапамогу тым, хто ў гэтым меў патрэбу. Разам мы салідарнасць! Жыве Беларусь! Слава Украіне! Niech Żyje Polska!