Вада – крыніца жыцця
Сёння прыгадаліся мае першыя дні ў тады яшчэ батальёне беларускіх добраахвотнікаў.
Неабстраляныя, пару дзён таму ўпершыню пабачыўшы зблізку сапраўдную зброю, мы, высунуўшы языкі ад стараннасці, чысцілі здаравенны «Уцёс».
– Не-не-не, – закруціў галавой Ваня Брэст, камандзір роты цяжкага ўзбраення, зірнуўшы на вынікі нашай працы. – Нікуды не годна! Чысцім далей, а то на палігон заўтра вас не вазьму!
Уздыхаем і працягваем чысціць кулямёт: першы палігон – гэта больш, чым першае спатканне – прапусціць такое нельга.
Спатканне ўсё ж адбылося. І, натуральна, усё пайшло не па плане. – Дзе твой аўтамат?! – закрычаў Брэст, калі мы нарэшце прыехалі на палігон.
– У мяне яшчэ няма ваенніка і асабістая зброя туды, адпаведна, не ўпісана, – прызнаўся я.
Карацей – пастраляць у мяне ўсёж атрымалася: з аўтамата таварыша. Брэст вырашыў, што мы ж, як ні як – браты па зброі, а ў сям’і прынята дзяліцца!
Ужо праз пару гадзін мы ўсёй сямʼёй выцягвалі намёртва завязнуўшы ў пяску «Казак», на якім прыехалі на палігон.
Калі машыну нарэшце атрымалася вызваліць з дапамогай лябёдкі, я ў жаху ўсвядоміў, што аўтамат майго брата па зброі кудысьці падзеўся! Такога страху я паходу не адчуваў яшчэ ніколі.
– Ды ў мяне твой калашык, – супакоіў мяне яшчэ адзін брацік. – Ты ж мне яго даў патрымаць, калі «Казака» штурхаў!
Брацік аўтамат не ўтрымаў: АК быў увесь у пяску. Брацік да позняга вечара спрабаваў вычысціць аўтамат. Амаль апоўначы ён зʼявіўся на парозе майго пакоя і ў роспачы вымавіў:
– Пясок не вычышчаецца! Хоць забі
Забіць яго мне не было з чаго: ваеннік у мяне пакуль так і не зʼявіўся.
– Нічога не ведаю. Ідзі да чорта! Брацік пайшоў, але чамусьці не да чорта, а да Брэста.
– Слухай, а ты проста памый аўтамат пад праточнай вадой, – засмяяўся Брэст. – Вада – крыніца жыцця!
Праз паўгадзіны брацік прынёс мне ідэальна вычышчаны аўтамат, які пасля гэтага шчасліва вярнуўся да свайго законнага ўладальніка.
#дзённік