Лазавое. Расейская артаМы штурмавалі Лазавое пад кіраўніцтвам «Брэста».Наша група мусіла пераправіцц…
15.12.2022Полк імя Кастуся Каліноўскага

Лазавое. Расейская арта
Мы штурмавалі Лазавое пад кіраўніцтвам «Брэста».
Наша група мусіла пераправіцца праз рэчку, што мы ўласна і зрабілі. Перапраўляліся прама пад артылерыйскім агнём. Задавальненне не з прыемных, я вам скажу: вакол выбухае, а пакуль ты знаходзішся ў лодцы, прабачыце за каламбур, зямлі пад нагамі не адчуваеш. Адзін з нашых байцоў, відаць на стрэсе, страціў на пераправе каску. Што? Як? Чаму? Разбірацца не было часу. Але мне ўрэзалася ў памяць, як ён наступныя абстрэлы затуляў галаву ад аскепкаў звычайнай сапёрнай лапаткай… І смешна і сумна.
Далей на падыходзе да самога Лазавога пачаўся штурм акопаў акупантаў. Штурм мы правялі з цяжкімі баямі, але пасьпяхова. Адзін з нашых пабрацімаў здабыў у бліндажы і прынёс да нас під…рскую рацыю! Такую здаравенную, з велізарнай антэнай. Працоўную. Мы адразу зразумелі, што яна на варожай хвалі. У рацыю былі чутныя крыкі рускіх: «Что там? Что там в Лозовом?!!». Ён перадаў рацыю Брэсту і той не разгубіўся. Стаў ім адказваць і сам карэктаваць агонь іх жа арты, па тых частках якія стаялі перад намі!
«Что там? Что там в Лозовом?!!»
«Да пи..ец! Тут их просто дохрена! Работайте! Работайте!»
Тут жа расейская арта накрывае сваіх жа.
«Попали?»
«Да! Лупите дальше!»
Зноў недалёкія оркі, не разумеючы падставы, накрываюць сваіх жа. Мусіць, камусьці з іх і ўзнагароду якую-небудзь выдалі, за такую паспяховую працу… Па сваіх.
У выніку Лазавое мы ўзялі. Гэта быў той выпадак, калі руская арта дапамагала нам у штурме не горш за нашыя ж мінамёты. Мы потым адышлі, без страт і з адным параненым. Цяпер Лазавое зноў наша.
Цікава, колькі такіх выпадкаў па ўсёй лініі фронта? Рускім мобікам варта задумацца, калі ім прыходзіць позва. Гераічна прайсці гэтую вайну, як у савецкіх фільмах, не атрымаецца – заб’юць свае ж.
#дзённік_каліноўца