Конкурс выбара сцяга Беларускай Дыяспары Украіны завяршыўся!
З рэзультатам у 51 адсотак перамог праэкт #2: БЧБ сцяг з гербам Калюмны ў Трызубе. Замацаваны файл падыходзіць дзеля раздрукоўкі паунамаштабнага сцяга нашай з вамі дыяспары, сябры!
25 сакавіка сцягі дыяспары будуць разгорнуты побач з нацыянальнымі сцягамі Украіны і Беларусі! Жыве Беларусь! Слава Украіне!