Падтрымаем абаронцаў мяжы!Эпіцэнтрам ціску тэрарыстаў Лукашэнкі з’яўляецца мяжа Польшчы. Памежныя за…

Падтрымаем абаронцаў мяжы!

Эпіцэнтрам ціску тэрарыстаў Лукашэнкі з’яўляецца мяжа Польшчы. Памежныя заградатрады дыктатара вымушаюць эканамічных мігрантаў на штурм са спецсродкамі, якія дагэтуль выкарыстоўваліся супраць беларусаў. Парушаючы маральныя і юрыдычныя нормы, канцлер Нямеччыны Меркель тэлефануе Лукашэнку. Еўразвяз вылучае 700.000€ для падтрымкі мігрантаў – інструмента ціску на Польшчу, Украіну, Балтыю. Мабыць, Ангела ўжо дамовілася аб сваім працаўладкаванні ў Газпроме, па прыкладзе Шродэра.

Ціск ва ўгоду выканання пуцінскіх жадалак узмацняецца: Украіна была асуджаная за адмову прыёму мігрантаў.

Мы, беларусы Украіны, працягваем заяўляць аб немагчымасці вядзення перамоваў з тэрарыстам Лукашэнка. У гэтую нядзелю, у 14:00, мы выйдзем на Майдан Незалежнасці, каб прайсці да амбасады Нямеччыны і выказаць падтрымку памежнікам дзяржаў, якія стаяць на пярэднім краі супрацьстаяння міграцыйнаму тэрору!