Вакзал — месца канцэнтрацыі чалавечых гісторый і гора
На вакзале ў Пшэмысьлі ад самага 24 лютага — тлум людзей нон-стоп. Раней сюды толькі прыбывалі ўцекачы з Украіны, пераважна жанчыны зь дзецьмі. Цяпер многія зь іх вяртаюцца на радзіму. Цягнікі ў Кіеў, Адэсу ідуць бітком набітыя людзьмі. У кожным каля 500 чалавек. Усяго за дзень ва Ўкраіну адыходзяць чатыры цягнікі.
На вакзале працуюць валянтэры. З Польшчы, Украіны, ЗША, Паўднёвай Карэі, Францыі, Нямеччыны, Італіі. З сакавіка тут «штаб» і беларускіх валянтэраў. Яны штодзень дзяжураць на памежным пераходзе і на вакзале. У асноўным дапамагаюць уцекачам інфармацыяй (у людзей у чужой краіне — тысячы пытаньняў) і цягаюць цяжкія торбы і чамаданы.
Дзеці, цяжарныя, людзі з інваліднасьцю, сабакі, каты ў пераносках, сотні чамаданаў. За дзень усё мільгае ў вачах. Ноччу здаецца, што недзе побач стукаюць коламі цягнікі, стукаюць колы ад чамаданаў па вакзальнай плітцы.
Больш падрабязна ў рэпартажы Радыё Свабода.
@belarusy_zarubezhja
#BelarusWithUkraine