2-хмесячны онлайн-zoom-курс гутарковай беларускай мовы з Аляксеем Шэіным Запрашаем на 2-хмесячны он…

2-хмесячны онлайн-zoom-курс гутарковай беларускай мовы з Аляксеем Шэіным

Запрашаем на 2-хмесячны онлайн zoom курс гутарковай беларускай мовы, які дапаможа вам перайсці на беларускую ды пачаць актыўна і свабодна карыстацца роднай мовай. Заняткі будуць праходзіць па чацвяргах цягам верасня і кастрычніка (апошні – напачатку лістапада) 2022-га года.

Аўтар і вядоўца курсу: выкладчык і пісьменнік Аляксей Шэін, стваральнік курсаў беларускай мовы “Моваведа”, якія праводзіў у 2008-2017 гадах. Сувядоўца відэапраекту “Гоман”, прысвечанаму беларускай мове.

Мэта курса: дапамагчы беларусам за 2 месяцы пачаць свабодна карыстацца беларускай мовай. Курс разлічаны найперш на дарослых. Колькасць удзельнікаў абмежаваная!

У курсе плануецца 10 заняткаў, якія будуць праходзіць у фармаце групавога коўчынгу. Без складанай тэорыі, толькі актыўная практыка. Будуць хатнія заданні, якія натхняць вас размаўляць па-беларуску.

У выніку курсу ўдзельнікі атрымаюць лексічную базу, неабходную для камунікацыі на пабытовыя тэмы, а таксама досвед актыўнага беларускага маўлення.

Час правядзення заняткаў па чацвяргах: з 20.00 да 21.30.

Запіс і больш падрабязная інфармацыя праз гугл-форму:
https://forms.gle/stdGudhQ4LCt6xk96


@belarusy_zarubezhja