“Дзень годнасці”. Тбілісі
9.08.22 споўніцца два гады з дня чарговага захопу ўлады у Беларусі. Гэты дзень змяніў жыццё шматлікіх людзей, некаторых з іх ужо з намі няма.
У гэты дзень усе дыяспары беларусаў свету збяруцца на “Дзень годнасці”, каб успомніць самім ды распавесьці ўсяму свету, як усё адбывалася ў той дзень і працягваецца зараз.
Гвалт, катаванні, забойствы… Знішчэнне ўсяго, што датычыцца нашых нацыянальных каштоўнасцей: культуры, мовы, гісторыі. Але мы мусім памятаць, хто мы. Зараз, як ніколі, мы павінны адраджаць тое, што здрадніцкая ўлада хоча знішчыць.
9.08.2022 беларусы Тбілісі таксама збяруцца на Дзень Годнасці.
Час сбору: а 17.00 каля амбасады РБ у Тбілісі, адтуль мы пройдзем маршам да Парламента Грузіі
Тым, хто не паспее на пачатак, прапануем пачынаць збірацца каля Парламенту а 19:00
У 19:30 прапануем вам пад’яднацца да акцыі “Мая камера”, якая таксама будзе каля Парламенту.
Беларусь жыве й будзе жыць!
#Дзень_годнасці
Беларусы Замежжа | Даслаць навіну