Карчма, дзе беларусы адчуюць сваю атмасферуНягледзячы на тое, што ў Вільнюсе беларусы штодзень бача…

Карчма, дзе беларусы адчуюць сваю атмасферу

Нягледзячы на тое, што ў Вільнюсе беларусы штодзень бачаць «сваё» — назвы вуліц у гонар асоб з агульнай з літоўцамі гісторыяй, шыльды, якія нагадваюць, што гістарычныя асобы, аб якіх мы чыталі ў падручніках ці чулі ад дзядоў, насамрэч існавалі, і нават самі вільнюскія вулачкі і будынкі дазваляюць адчуць сябе амаль дома. У адным з такіх будынкаў старога горада акцёр і настаўнік Ілля Ясінскі разам з двума паплечнікамі адчынілі беларускую карчму. Менавіта ў гэтым будынку, па словах гаспадароў, некалі быў гатэль, у якім жыў адзін з кіраўнікоў паўстання 1863−1864 гадоў Зыгмунт Серакоўскі. Тут жа і збіраліся паўстанцы.

Сустракаюць гасцей на беларускай мове, ды і самі наведвальнікі, здаецца, у карчме імкнуцца больш размаўляць на роднай мове. Ці то працуе магія месца, ці то як у тым анекдоце, мімаволі пераходзіш на беларускую пасля парачкі дранікаў.

Больш падрабязна па спасылцы.

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну