ЕС уключыў Беларусь у лік прыярытэтаў сваёй палітыкі па прасоўванні правоў чалавека на 2023 год
Гэта вынікае з высноў Рады Еўрапейскага саюза для форумаў ААН па абароне правоў чалавека на гэты год. Вось што аб гэтым гаворыцца ў дакуменце:
• ЕС захавае сваю вядучую ролю ў праваабарончых ініцыятывах па Афганістане, Беларусі, Бурундзі, КНДР, Эрытрэі, М’янме і Эфіопіі;
• На форумах ААН ЕС працягне выступаць супраць вайны Расеі з Украінай і заклікаць яе спыніць, а таксама заклікаць улады Беларусі спыніць садзейнічаць расейскай агрэсіі.
• ЕС працягне адсочваць і асуджаць рэпрэсіі ў Беларусі і Расіі — супраць грамадзянскай супольнасці, праваабаронцаў, крытычна настроеных людзей, незалежных СМІ, прадстаўнікоў меншасцяў і іншых стыгматызаваных груп.
• ЕС працягне патрабаваць ад Беларусі неадкладна і безумоўна вызваліць і рэабілітаваць усіх палітычных зняволеных, будзе заклікаць Беларусь да поўнага супрацоўніцтва з міжнароднымі і рэгіянальнымі механізмамі маніторынгу правоў чалавека.