Андрэй Хадановіч (нар. 13.02.1973), беларускі паэт, перакладчык, гісторык літаратуры, старшыня Беларускага Пэн-клуба (2009-2013), лаўрэат Прэміі ім. Збігнева Даміняка, уладальнік сярэбранага медаля «Заслужаны дзеяч культуры Gloria Artis», вымушаны зараз жыць у выгнанні, вядзе YouTube-канал пра беларускую, а таксама пра сусветную літаратуру ў беларускім перакладзе,
Ларыса Александроўская (15.02.1902-1980), легендарная оперная сьпявачка, сапраўдная зорка, дзіва, якая аднолькава бліскуча выконвала оперныя шэдэўры і беларускія народныя песні, першая беларуская Кармэн (1923), першая беларуска, якая пела народныя песні ў Нямеччыне (1927), першая Народная артыстка СССР (1940), першая выступала на франтах (у адной з кінахронік захаваны кадр з Аляксандраўскай на танку), першая сьпявачка, якая стояла каля райхстага 8 мая 1945 года, першая рэжысёрка, якая паставіла на роднай сцэне каля 15 спектакляў («РадыёЎнэт»),
Максім Гарэцкі (18.02.1893 -1938), пісьменнік, літаратурны крытык, гісторык і палітык, “сапраўдны, першы беларускі інтэлектуал”, твор якога “Дзве душы” А.Бахарэвіч лічыць прадвеснікам твораў Кафкі і Камю, а Ўл. Арлову дзённікавыя запісы «На імперыялістычнай вайне» нагадалі зьместам, стылістыкаи і патасам раман Эрыха Марыі Рэмарка «На Заходнім фронце бязь зьменау», напісаны Рэмаркам толькі праз неколькі гадоў, а А. Хадановіч параўноўвае героя апавядання Гарэцкага “Рускі” з намі, беларусамі пасля пачатку вайны ва Украіне. Вось такога геніальнага пісьменніка расстралялі ў 1938 годзе!
Ян Баршчэўскі (28.02.1797-1851), выбітны пісьменнік, большая частка твораў якого была знішчана бязлітасным часам, вядомы нам як аўтар трох вершаў і напаўфальклорнага зборніка «Шляхціц Завальня», які сучаснікі парауноувалі з казачным цыклем «Тысячы и аднои ночы», у асобе якого А. Мальдіс бачыць «шчырае народалюбства, вернасць сваёй айчыне», якога А.Бахарэвіч называе “братамі Грым белліту, прычым і Вільгельмам і Якабам ў адной асобе. Ад Якаба ў яго ўся этнаграфія, ад Вільгельма — чараўніцтва: казкі, пачвары, прыгоды”.
Не забудзем!
Не прабачым!
Слава нашым дзеячам культуры, якія, нягледзячы на рэпрэсіі і спробы расейскага і прарасейскага рэжымаў пазбавіць беларускую культуру права на існаванне, ўносяць вялікі ўклад у духоўную спадчыну Беларусі!
Жыве Вольная Беларусь!
Слава Украіне!
Героям слава!