Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
2 адукацыйныя магчымасці для #НДА па распрацоўцы камунікацыйных стратэгій1⃣ Афлайн-#трэнінг д…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Супергарачы кол да тэмы мабільнасці: Nordic-Baltic Mobility Programme for Culture – #праграма мабіл…
*
19 верасня 1991 бел-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня” былі зацверджаны дзяржаўнай сімволікай рэспубл…

Урачыстае адкрыццё адноўленага надмагілля аўтара бчб-сцяга Клаўдзія Дуж-Душэўскага25 сакавіка а 15-…

*

Урачыстае адкрыццё адноўленага надмагілля аўтара бчб-сцяга Клаўдзія Дуж-Душэўскага

25 сакавіка а 15-й гадзіне ў Каўнасе на Петрашунскіх могілках сустрэнуцца
палітыкі, навукоўцы, бізнесмены, грамадскія і культурныя дзеячы, каб ушанаваць памяць Клаўдзія Дуж-Душэўскага – аўтара эскізу нацыянальнага беларускага бчб-сцяга – аднаго з сімвалаў абвешчанай 105 год таму Беларускай Народнай Рэспублікі. Менавіта тых сімвалаў, якія апошнімі гадамі знеслаўляюцца і дэманізуюцца акупацыйнай уладай на тэрыторыі Беларусі. Сімвалаў, за якія зараз затрымліваюць, штрафуюць, знявольваюць, катуюць і, нават, забіваюць.

Беларуская сябрына Каўнаса і Інстытут ВКЛ сцвярджаюць: аўтар эскіза бчб-сцяга, Клаўдзій Дуж-Душэўскі, народжаны ў 1891г у Глыбокім тагачаснай Віленскай губерні, быў выбітным гуманістам свайго часу. Ідэі, якімі ён захапляўся, не губляюць сваёй
актуальнасці і дагэтуль.

Ніка Выгоўская, ініцыятар рэканструкцыі надмагілля: “У 2021г я пачала расшукваць магілы вядомых беларускіх дзеячоў у Каўнасе, горадзе, які прытуліў нас, палітычных уцекачоў. Пошукі прывялі нас з сябрамі на могілкі, дзе быў пахаваны Клаўдзій Дуж-Душэўскі.

Магіла выглядала дагледжанай, каля помніка нават ляжалі рэшткі белых і чырвоных кветак. Але нас здзівіла тое, што на надмагіллі такой выбітнай беларускай асобы няма надпісу на беларускай мове. Я звярнулася ў шэраг арганізацый, якія агулам ухваліл такую ініцыятыву, але вылучыць сродкі на яе рэалізацыю не змаглі. І мы абвесцілі пра збор сродкаў у сацыяльных сетках, спытаўшыся ў простых беларусаў, ці ім не ўсё адно?

Прызнаюся, што напачатку я не давала веры, што атрымаецца сабраць нават самую невялікую суму, не кажучы пра тысячы еўра. Бо вайна – благі час для культуры. Але ж простыя беларусы адгукнуліся! І іх было шмат! І ўсё атрымалася.”

Аўтарам эскізнага праекту рэканструкцыі надмагілля з’яўляецца вядомы беларускі дызайнер.

Зміцер, ініцыятар рэканструкцыі надмагілля: “Я таксама быў збянтэжаны, калі пабачыў, што на шыльдзе няма надпісу на беларускай мове. І пачаў цікавіцца жыццём Дуж-Душэўскага і дзейнасцю Рады БНР.

Ён быў арыштаваны агулам 5 разоў – польскай, савецкай (тройчы) і нямецкай уладай. У суме правёў у зняволенні каля 10 гадоў. Дагэтуль у Літве засталося шмат будынкаў пошты, узведзеных па яго праектах. Лічу, што ён бачыў агульную будучыню Літвы і Беларусі. Тыя часы нечым былі падобныя на нашыя і, ўсім нам важна ведаць гісторыю стварэння БНР, ролю Дуж-Душэўскага ў ёй. Яго жыццёвы шлях – гэта прыклад для кожнага з нас, як мусіць паводзіць сябе сумленны чалавек. Ён заставаўся беларусам усё жыццё. Усё гэта падштурхнула мяне ініцыяваць рэканструкцыю надмагілля. І вельмі цешыць, калі бачу, колькі шчырых беларусаў нас падтрымала”.

Барыс, прадстаўнік Народнай амбасады Беларусі ў Ізраілі: “Мы лічым гэтую ініцыятыву вельмі важнай, бо падчас Халакосту наш суайчыннік Клаўдзій Душ-Душэўскі ратаваў дзяцей, і нават удачарыў дачку свайго сукамерніка, якому даў слова паклапаціцца пра яго сям’ю перад тым, як яго расстралялі. Разам з жонкай Аленай яны спачатку хавалі, а потым удачарылі Марыну, якая цяпер пахаваная на гэтых жа могілках. Народная амбасада Беларусі ў Ізраілі знайшла нашчадкаў Марыны Расіцкене – яны выбітныя вучоныя. А справа Клаўдзія Дуж-Душэўскага зараз
разглядаецца з нагоды магчымага ўнясення яго імя ў спіс праведнікаў народаў свету Ізраільскім інстытутам катастрофы і гераізму нацыянальнага мэмарыялу Катастрофы і Гераізму “Яд ва-Шэм”.

Томаш Блашчак, навуковы супрацоўнік Універсытэта Вітаўта Вялікага, аўтар кнігі “Беларусы ў Літоўскай Рэспубліцы”:
“Я лічу, што гэта важная нагода, як для беларусаў, так і для літоўцаў. Упэнены, што беларусы мусяць ведаць пра сувязь Каўнаса са сваёй гісторыяй. Горада, які ў гісторыі БНР займаў вельмі важнае месца. Тут у 1920-1923 знайшла прытулак Рада БНР у выгнанні. І тады гэта ператварыла Каўнас у цэнтр палітычнай эміграцыі. Сакратар Рады БНР, грамадскі дзеяч, Дуж-Душэўскі любіў гэты горад і пражыў тут да самай смерці ў 1959г.”

Пасля ўшанавання Томаш правядзе экскурсію па беларускім Каўнасе для беларусаў. Рэгістрацыя тут.

Народныя Амбасады | Ананімны зварот