Учора каля амбасады Вольнай і Дэмакратычнай Беларусі (Арт-праект) у Берліне адбылася акцыя ўшанаван…

Учора каля амбасады Вольнай і Дэмакратычнай Беларусі (Арт-праект) у Берліне адбылася акцыя ўшанавання знакамітых беларусаў з нагоды іх дзён народзін:

Ігнат Абдзіраловіч
(9.04.1896-1923), актыўны ўдзельнік беларускага адраджэння, які «жыў дзеля вялікага ідэалу вызваленьня свайго народу ад духовага, палітычнага і эканамічнага рабства» (А.Луцкевіч), аўтар вершаў і эсэ «Адвечным шляхам», якое  ўвесь савецкі час праляжала ў спэцсховах, кнігі, якая з’яўляецца «вяршыня літаратурна-філязофскай думкі нашаніўства і той беларускай культуры, якая ніколі не была савецкай, якая не адчула на сабе разбуральнага ўзьдзеяньня таталітарнае ідэалёгіі» (С. Дубавец),

Сымон Рак-Міхайлоўскі (14.04.1885-1938), адзін з бацькоў беларускага адраджэння і незалежнасці, актыўны нацыянальны і грамадска-палітычны дзеяч, член Рады БНР, аўтар музыкі на словы М. Багдановіча «Зорка Венера», кінуты палякамі Лукішкі ў часе разгрому БСРГ, а ў БССР
расстраляны бальшавікамі ў 1938м ва узросце 53 гадоў,

Леанід
Маракоў (15.4.1965-2018), легендарны дасьледчык рэпрэсій савецкіх уладаў у Беларусі, аўтар шматтомных выданьняў, прысьвечаных камуністычнаму тэрору ў нашай краіне, які усё жыццё помніў, што «чэкісты расстралялі дзядзьку — паэта Валерыя Маракова,.., загналі ў канцлягер дзеда і бацьку”,

Платон Галавач (18.04.1903-1937), выдатны беларускі пісьменнік, адзін з лідараў літаратурных аб’яднанняў Маладняк і БелАПП, актыўны арганізатар камсамольскага руху, намеснік наркама асветы БССР, адказны рэдактар газет і часопісаў,
расстраляны бальшавікамі 29.10.1937 ва ўзросце 34х гадоў

Зьмітрок Бядуля
(23.04.1886-1941), адзін з самых таленавітых айчынных празаікаў і паэтаў, нашанівец, адзін з заснавальнікаў беларускай дзіцячай літаратуры, адзін з першых тэатральных крытыкаў, даследчык беларуска-габрэйскіх культурных узаемаадносін,

Раман Скірмунт (25.4.1868-1939), шляхціч, магнат, прадпрымальнік, другі кіраўнік БНР, адзін з пачынальнікаў і ідэолагаў краёўства,
забіты бальшавікамі ў 1939 годзе.

Слава нашым дзеячам культуры, прысвяціўшых сваё жыццё Беларусі
!

Жыве Вольная Беларусь!
Слава Украіне
!

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну