«Убачыць правасуддзе ў дзеянні» – Кіраўніца Кабінета і яе намеснік выступілі на канферэнцыі па міжна…

«Убачыць правасуддзе ў дзеянні»
– Кіраўніца Кабінета і яе намеснік выступілі на канферэнцыі па міжнародным правасуддзі над рэжымам Лукашэнкі

Міжнародная канферэнцыя «Адказнасць рэжыму Лукашэнкі за злачынствы супраць чалавечнасці і міграцыйны крызіс: перспектывы міжнароднага правасуддзя» праходзіць сёння ў Вільні

Святлана Ціханоўская заклікала разгледзець усе магчымыя механізмы прыцягнення рэжыму да адказнасці: ад універсальнай юрысдыкцыі да рэгіянальных трыбуналаў – і выпрацаваць агульную стратэгію іх выкарыстання:

«Рэжым бачыць, што існуючыя механізмы не працуюць. Гэта дае яму адчуванне беспакаранасці, і рэжым толькі ўзмацняе рэпрэсіі. Вось чаму нам усім трэба падумаць: як прыцягнуць да адказнасці тых, хто вінаваты ў злачынствах супраць чалавечнасці і іншых злачынствах, у тым ліку злачынствы агрэсіі і ваенныя злачынствы»

Павел Латушка ў сваім выступленні заўважыў, што калі беларусы не ўбачаць правасуддзя ў дзеянні, то многія проста страцяць веру ў дэмакратыю і прыйдуць да высновы, што дэмакратычныя інстытуты не эфектыўныя. Таксама намеснік кіраўніцы Кабінета адзначыў:

«Не ўсе ў рэжыме Лукашэнкі жадаюць быць злачынцамі. У чыноўніка павінен быць выбар: застацца ў сістэме і здзяйсняць злачынствы, сысці ў адстаўку і не здзяйсняць злачынствы ці трэці варыянт – проста не ісці ў сістэму. Гэта паступова разбурыць сістэму і прывядзе да расколу эліт. Гэта адна з нашых ключавых палітычных мэт. Крымінальны пераслед – адзін з ключавых элементаў расколу эліт»

У межах канферэнцыі была прадстаўлена справаздача «Адказнасць за злачынствы супраць чалавечнасці ў Беларусі» цэнтра Права і дэмакратыі, партнёрам па падрыхтоўцы якой выступіла каманда Народнага антыкрызіснага ўпраўлення.

@CabinetBelarus