Сёння ў сваёй прамове, пасля заканчэння саміту НАТА ў Вільні, прэзідэнт ЗША зноў згадаў БеларусьУ мінулы раз, пасля яго выступу ў Варшаве, мы выпадкова
заўважалі, што ў адным відэа з выступу Байдэна ў словах перакладчыка з Украіны няма нічого пра Беларусь. Тады мы вырашылі паглядзець іншыя відэа і з 6 прагледжаных намі ўкраінскіх трансляцый выступу Байдэна ў прамым эфіры Беларусь згадвалася толькі 1 раз!
Таму сёння мы зноў вырашылі паслухаць украінскія трансляцыі на гэты конт.
FREEДОМ у
мінулы раз вырашылі выкрасліць з прамовы Байдэна словы пра Беларусь, на гэты раз малайцы, згадалі нас.
П – прагрэс!
https://www.youtube.com/live/o3OMKgx-qII?feature=share&t=597Голос Америки УкраїнськоюУ
мінулы раз пачалі перакладаць пра Беларусь, але спыніліся і перайшлі далей на Малдову.
Сёння тое ж самае, не ўзгадалі Беларусь.
С – стабільнасць!
https://www.youtube.com/live/F1zg12StYp0?feature=share&t=974Голос Америки по-русски аналагічна – не ўзгадалі
Гэта не ўкраінская трансляцыя, але ўсе ж, цікава.
К – каманда
https://www.youtube.com/live/-bRYHYNsXho?feature=share&t=982Іншыя трансляцыі мы пакуль не знайшлі. Калі вы ведаеце, хто яшчэ рабіў сінхронны пераклад – дасылайце, калі ласка, спасылкі нам у
чат-бот. Незалежна ад таго, згадваецца ў перакладзе Беларусь ці не. Мы будзем дапаўняць пост новай інфармацыяй, якую знойдзем самі, ці якой вы падзеліцеся з намі.
Беларусы Замежжа |
Даслаць навіну