Што рабіць актывістам, на якіх заведзены, ці могуць быць заведзены крымінальныя справы ў БеларусіУ …

Што рабіць актывістам, на якіх заведзены, ці могуць быць заведзены крымінальныя справы ў Беларусі

У мінулым пасце мы распавялі пра кампанію па супрацьдзеянню выкарыстання Інтэрполу для пераследу беларускіх актывістаў за мяжой.

Народныя амбасады Беларусі рэкамендуюць актывістам, на якіх заведзены, ці могуць быць заведзены крымінальныя справы ў Беларусі звярнуцца з запытам у Камісію па кантролі файлаў Інтэрпол, каб даведацца ці няма на іх Red Notice або аспрэчыць яго. На сайце Інтэрпол публікуецца каля 2% запытаў, таму адсутнасць згадак там не гарантуе, што вы не будзеце затрыманыя пры перасячэнні мяжы іншай краіны.

Наяўнасць легальнай падставы для знаходжання ў адной з краін ЕС – візы або віду на жыхарства – ніяк не змяншае небяспеку быць затрыманым. Абаронай для беларускіх актывістаў можа быць  атрыманне міжнароднай аховы (статусу ўцекача).

Запытаць статут міжнароднай аховы можна нават пасля затрымання для экстрадыцыі. У гэтым выпадку ў адпаведнасці з п. 65 “Кіраўніцтва па экстрадыцыі і міжнароднай абароне бежанцаў” Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў рашэнне па
хадайніцтве аб прадастаўленні прытулку павінна быць прынята да рашэння па запыце аб экстрадыцыі”.

Каб прадухіліць выкарыстанне Інтэрпол для пераследу беларускіх актывістаў за мяжой вядзецца праца з еўрапейскімі інстытутамі і ўладамі розных краін.

Асноўныя рэкамендацыі зводзяцца да наступнага:

1⃣ Не задавальняць запыты з Беларусі, калі яны не суправаджаюцца судовым
рашэннем.
Беларусь адзіная краіна Еўропы, дзе для запыту ў Інтэрпол не патрэбнае рашэнне суда, пракуратура гэтым карыстаецца для пераследу палітычных апанентаў.
Арышт і ўтрыманне пад вартай да экстрадыцыі у гэтым выпадку супярэчыць артыкулу 5 “Еўрапейскай канвенцыі правоў чалавека”, па якім ніхто не можа быць пазбаўлены волі інакш як у адпаведнасці з рашэннем кампетэнтнага суда або па  абгрунтаваным падазрэнні ў здзяйсненні правапарушэння. Менавіта на гэтай падставе Вярхоўны суд Славеніі ў ліпені 2022 года прызнаў утрыманне пад вартай беларуса супярэчным законам краіны і парушэннем правоў чалавека.

2⃣ Пры атрыманні запыту або дыфузіі з Беларусі праводзіць дадатковую праверку і не задавальняць запыты, калі крымінальная справа ўзбуджана па артыкулах, якія маскіруюць палітычны пераслед.
Да такіх арыкулаў часцей за ўсё адносяцца эканамічныя злачынствы, пагроза нацыянальнай бяспецы, экстрэмізм, дзяржаўная здрада, узбуджэнне нацыянальнай нянавісці, парушэнне грамадскай парадку, экстрэмізм і тэрарызм.

3⃣ Адмаўляць у экстрадыцыі ў Беларусь.
Беларусь не з’яўляецца бяспечнай краінай для экстрадыцыі: правы чалавека масава парушаюцца, справядлівага і бесстаронняга суда не існуе, масава прымяняюцца жорсткае абыходжанне і катаванні.

Таксама вядуцца перамовы з Еўрапейскай камісіяй аб падрыхтоўцы рэкамендацый краінам ЕС, заснаваных на дакументах аб актуальнай сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі:

PACE Resolution “Addressing the specific challenges faced by the Belarusians in exile”
THE REPUBLIC OF BELARUS CAN NOT BE CONSIDERED A SAFE COUNTRY FOR DEPORTATION
Actions for which Belarusian citizens can be held criminally liable
OSCE Rapporteur’s Report under the Moscow Mechanism on Alleged Human Rights Violations Related to the Presidential Elections of 9 August 2020 in Belarus
OHCHR examination of the human rights situation in Belarus.

Гэтыя дакументы таксама павінны выкарыстоўвацца судамі, нацыянальнымі бюро Інтэрпола і міграцыйнымі службамі для ацэнкі сітуацыі ў Беларусі пры прыняцці рашэнняў аб экстрадыцыі, дэпартацыі, міжнароднай абароне і выдачы пашпартоў замежнікаў. Рэкамендуем іх выкарыстанне беларускім актывістам і праваабаронцам за мяжой.

Народныя Амбасады | Ананімны зварот