Пашпарт новай Беларусі: практычныя аспектыПашпартная кніжка ўяўляе сабой папяровы буклет з полікарба…

Пашпарт новай Беларусі: практычныя аспекты

Пашпартная кніжка ўяўляе сабой папяровы буклет з полікарбанатнай старонкай даных і пашпартным чыпам у вокладцы. Узор будзе прадстаўлены ў Еўракамісіі — і адтуль перададзены краінам-сябрам ЕС з прапановай разглядзець пытанне аб прызнанні дакумента.

Пасля прызнання канкрэтнай дзяржавай пашпарт будзе прымацца пры перасячэнні яе мяжы, для атрымання ўязной візы і іншых дзеянняў, уласцівых для звычайнага пашпарта.

Зараз з меркаванняў бяспекі праект арыентаваны пераважна на беларусаў замежжа. Мы не рэкамендуем беларусам унутры краіны звяртацца па атрыманне пашпарта. Варта чакаць, што ён будзе прызнаны рэжымам «экстрэмісцкім». Да дэмакратычных змен пашпарт будзе непрыдатны для паездак у Беларусь.

Прыём заяў на пашпарт будзе ажыццяўляцца сеткай офісаў, размешчаных у краінах замежжа з найбольшай колькасцю беларусаў. Вывучаецца магчымасць арганізацыі мабільных цэнтраў па дакументацыі, якія змогуць наведваць іншыя краіны па вызначаным графіку.

Пашпарты ўзору 1996 года і 2021 года адбірацца не будуць, каб захаваць магчымасць уезду ў Беларусь па іх.

Бяспека пашпартных даных будзе забяспечвацца ў адпаведнасці з заканадаўствам ЕС «General Data Protection Regulation (2016/679)» і ўнутранымі дадатковымі пратаколамі бяспекі.

Пашпарт будзе выдавацца на платнай аснове. Кошт сфарміруецца пасля завяршэння практычнага этапа працы па стварэнні сістэмы дакументавання.

Асноўная перавага для ўладальніка пашпарта – аўтаномнасць ад рэжыму. Асаблівае значэнне гэта будзе мець для беларусаў ва Украіне, якіх рэжым пакінуў без консульскай дапамогі.

Падрабязней пра пашпарт — па спасылцы.

@CabinetBelarus