Уладзімір Караткевіч (26.11.1930-1984), адзін з найбольш значных пісьменнікаў у беларускай літаратуры другой паловы XX стагоддзя, паэт, празаік, драматург, публіцыст, перакладчык, сцэнарыст, якога гісторык А. Унучак назваў „пясняром беларускага духу”, які пісаў пра гісторыю свайго народа, пра яго мастацтва, культуру, духоўнае жыццё, выступаў у абарону беларускай мовы і культуры, помнікаў архітэктуры, які сваёй творчасцю „даў магутны штуршок розным іншым творцам, як кампазітарам, стваральнікам кіно, іншым відам мастацтва” (М. Купава),
які „верыў у Беларусь, які свае гістарычныя раманы, аповесці, сваю паэзія асэнсоўваў у беларускім кантэксце, на творчасці якога сёння вучацца маладыя пакаленні годнасці, дастойным адносінам да сваёй радзімы, да свайго народа” (А. Ліс), пра якога паэт У. Някляеў напісаў:
Ён ведае так мала, каб памерці,
І гэтак многа ведае, каб жыць
не падабаецца антыбеларускаму рэжыму,
які „не заўжды годна ставіцца да памяці слыннага сына Беларусі” (А. Мальдзіс) і марыць прыбраць яго творы са школьнай праграмы, з паліц кнігарань і бібліятэк.
1937=2023
Разам да перамогі!
Жыве вольная Беларусь!
Слава Ўкраіне!
Ізраіль пераможа!