Данута Бічэль (3.12.1937), аўтарка шматлікіх паэтычных зборнікаў, твораў для дзяцей, нарысаў, мэмуараў і эсэ, ляўрэатка Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я. Купалы (1984) за зборнік вершаў «Дзе ходзяць басанож», стваральніца і першая дырэктарка Дома-музея Максіма Багдановіча ў Горадні, каардынатарка дзейнасці рэгіянальных суполак БНФ у Гарадзенскай вобласці, адна з ініцыятараў выпуску самвыдавецкай газэты «Рэанімова», лічыць найбольшым расчараваньнем ў жыцьці тое, што «ў дзевяностыя гады нацыянальная інтэлігенцыя ня здолела дапамагчы Беларусі стаць незалежнай не юрыдычна, але фактычна…»;
Алесь Разанаваў (5.12.1947-2021), «сапраўдны чалавек Адраджэньня, бо ён ня толькі паэт, але і мастак, і філёзаф, які заўсёды на галаву апярэджваў сваіх сучасьнікаў» (др. філ. Кісьліцына), ператварыў на сучасную беларускую мову прадмовы кніг Бібліі Скарыны, быў адлічаны з БДУ за арганізацыю збора подпісаў супраць русіфікацыі. Паэтычны талент Разанава высока ставіла Л. Геніюш, а В. Акудовіч назваў яго «нашым Эверэстам, Джамалунгмай, самай высокай мысліўнай паэтычнай фігурай, якая была у нас застаецца і ніхто ніколі ўжо ня будзе вышейшым». Творца уганараваны прэміямі Янкі Купалы (1990), Гердэра (2003), «Залаты апостраф» (2012) і Наталлі Арсеньневай (2018), а творы яга перакладзены больш чым на 20 мовау сьвету;
Максім Багдановіч (9.12.1891-1917), адзін з самых значных беларускіх паэтаў, аўтар верша «Пагоня», пакладзенага на музыку Ў. Мулявінам, стаўшага песьняй беларускага пратэсту, нарадзіўся ў рускамоўнай сям’і, пражыў большую частку свайго кароткага жыцця ў Расеі, але ўжо ў 10 гадоў пачаў пісаць вершы па-беларуску, у 16 годаў у газеце «Наша Ніва» апублікаваў першае апавяданне «Музыка», у 21 год – цыкл вершаў аб гісторыі Беларусі, у 22 – першы паэтычны зборнік «Вянок», які давёў ўсяму свету, што на нашай мове можна складаць вершы формамі класічнай эўрапейскай паэзіі, што на ёй могуць быць выяўляны любыя адценні пачуццяў чалавечай душы. ЮНЕСКА ўключыла яго ў спіс 100 самых выдатных дзеячаў культуры 20 стагоддзя.
Мы ганарымся нашымі выбітнымі суайчыннікамі, якія больш за 200 гадоў, ігнаруючы ўсе намаганні антыбеларускіх дыктатур, якія праводзілі і праводзяць палітыку бязлітаснага знішчэння ўсяго беларускага, захоўваюць і развіваюць беларускую культуру.
Жыве вольная Беларусь!
Слава Украіне!
Ізраіль пераможа!