Васіль Шашалевіч (1.01.1887-1938), выбітны беларускі драматург. Ужо ў 1925 годзе ў Маскве паставілі яго п’есу «Апраметная». У 1930 годзе Васіля Шашалевіча арыштавалі ў першы раз, у 1936-м другі. Рэпрэсаваны ён быў за сваю п’есу «Сімфонія гнева», пра пагрозу фашызму, тыранію і асабістую свабоду. Але Шашалевіч здолеў і ў ГУЛАГу ва ўмовах абсалютнай несвабоды напісаць і паставіць на лагернай сцэне вясёлую гумарыстычную п’еску з лагернага жыцця, за что быў зверскі забіты па загаду начальніка лагера, а яго «самая страшная смерць ў беларускай літаратуры з’яўляецца парадаксальным сведчаннем яго таленту.» (А.Стрэльнікаў);
Ядвігін Ш. (Антон Лявіцкі) (04.01.1869-1922), – пачынальнік бeлapycкaй мacтaцкaй пpoзы, публіцыст, фельетаніст, драматург, паэт, перакладчык, літаратуразнавеца і палітык. Будучы пісьменнік вучыўся ў нелегальнай беларускай школе дачкі Дуніна-Марцінкевіча, Камілы. За студэнцкія пратэсты ён адсідзеў у маскоўскім вастрогу Бутыркі. Я. Купала лічыў знаёмства з Ядвігіным Ш. «вялікай падзеяй», М. Багдановіч характэрызаваў яго як пісьменніка, «якога не можна ставiць нiжэй крупных прадстаўнiкоў таго жанру ў iншых лiтаратурах», Наталля Арсеннева прысвяціла яму верш.
Нажаль большасць pyкaпicаў i твopаў пісьменніка зaгiнyлi ў чac гpaмaдзянcкaй вaйны. Яго незакончаны раман «3oлaтa» (1920)- магчыма, першы раман ў беларускай літаратуры. Ён аўтар «Уcпaмiнаў» (1922), якія Л. Юрэвіч лічыць «яскравым ўзорам прозы з-за кратаў, вартай адзначэння прэміяй імя Францішка Аляхновіча, калі б такая існавала тады.»
Сьцены абавязкова рухнуць!
Разам да перамогі!
Жыве Беларусь!
Слава Украіне!
Жыве Ізраіль!