Кіраўніца Кабінета – у памяць паўстанцаў 1863-64 гг.«Нашыя продкі адмовіліся жыць пад прыгнётам акуп…

Кіраўніца Кабінета – у памяць паўстанцаў 1863-64 гг.

«Нашыя продкі адмовіліся жыць пад прыгнётам акупантаў. Яны выбралі годнасць замест пакоры. Свабоду замест рабства. Цывілізаваную Еўропу замест варварскай імперыі.

Кастусь Каліноўскі, які кіраваў паўстаннем на нашых землях, — стаў сімвалам нашай супольнай барацьбы за свабоду.

Cёння чатыры народы — Польшчы, Літвы, Беларусі і Украіны — яднаюць месцы яго нараджэння, ягонага змагання і пакутніцкай смерці. Яднае памяць пра яго ў імені палка, які бароніць сёння Украіну.

І зноў мы супрацьстаім той самай імперыі. І зноў мусім спадзявацца на салідарнасць дэмакратычнага свету.

Тыраны могуць знішчыць помнікі, перапісаць падручнікі, закатаваць людзей у турмах, але ім ніколі не ўдасца знішчыць гераічны паўстанцкі дух.

Гэты дух сёння жыве ў мільёнах беларусаў. У тых, хто выходзіў на вуліцы ў 2020-м. У нашых бясстрашных ваярах, якія бароняць Украіну. У нашых нязломных палітвязнях, якія праходзяць праз здзекі ў лукашэнкаўскіх турмах. Ён жыве ў нашых партызанах. У сумленных выкладчыках і музыках. Мастаках і актывістах.

І наш абавязак — давесці да канца справу, распачатую паўстанцамі», — адзначыла ў прамове Святлана Ціханоўская.

Урачыстая цырымонія да 160-й гадавіны паўстання 1863-64 гг. адбылася пасля святой імшы ў Кафедральным саборы, на могілках Росы ў Вільні — у капліцы, дзе пахаваны рэшткі паўстанцаў. Разам са Святланай Ціханоўскай выступілі прэзідэнты Літвы і Польшчы, пасол Украіны.

@CabinetBelarus