Тарас Шаўчэнка (9.03.1814-1861), найвялікшы ўкраінскі паэт і мастак, які нарадзіўся ў сям’і прыгоннага селяніна. Яго талентам так захапіўся рускі мастак Брулоў, што дапамог выкупіць Тараса з панскай няволі. Калі Шаўчэнка скончыў з адзнакай Пецярбургскую Акадэмію мастацтваў, то значна большую вядомасць яму прынеслі вершы, якія ён пісаў не на «панскай», а на «простай», роднай украінскай, мове. У 1840 г. выйшаў першы зборнік вершаў паэта, а ў 1841 г. — паэма «Гайдамакі». Але за «крамольную» паэму «Сон» Тараса аддалі ў салдаты на 10 гадоў і саслалі аж у Арэнбург. Самым цяжкім выпрабаванням для ўкраінскага генія было тое, што яму забаранілі пісаць і маляваць. Вярнуўся Шаўчэнка адтуль зусім лысым, з сівой барадой, хоць яму тады было ўсяго 43 гады. Салдатчына так надламала здароўе паэта, што памёр ён, маючы толькі 47 гадоў;
Францішак Аляхновіч (9.03.1883-1944), драматург і пісьменнік, які яшчэ пры жыцьці атрымаў мянушку «бацька навейшай беларускай драматургіі», а М. Гарэцкі прысвяціў яму цэлы разьдзел у «Гісторыі беларускае літаратуры». «Аляхновіч дапісвае и ахвяруе Янку Купалу трэці акт ,Паулінкі’, а у 1925-м завяршае сваю 17ю п’есу. Ен жа становіцца ці ня першым у Беларусі засуджаным паводле артыкулу 98 (,организация, деиствующая в направлении помощи международнои буржуазии’)» (Ул. Арлоў). Таму ён быў высланы на 10 г. на Салаукі, але праз 7 гг. адбыўся легендарны абмен палітычнымі вязьнямі: польскі ўрад выдаў саветам Браніслава Тарашкевіча. Аляхновіч піша дакументальную аповесць «У капцюрох ГПУ», якая была надрукавана ў 1935 г. на сямі мовах у Эуропе и Амэрыцы. Такім чынам Аляхновіч распавёў сьвету пра зверствы савецкага ГУЛАГу на 35 гадоў раней за Салжаніцына. А ў 1944 годзе Франтішак Аляхновіч быў застрэлены ў сваёй кватэры ў акупаванай немцамі Вільні;
Алесь Гарун (11.03.1887-1920), выбітны паэт і празаік, які стаіць побач з Янкам Kyпaлам, Якyбам Koлacам, Maкciмам Бaгдaнoвiчам і Максімам Гарэцкім. Гарун дзecяць гaдoў правёў у высылцы ў Ciбipы, где здолеў пaдpыxтaвaць пaэтычны збopнiк «Maтчын дap» i пepacлaць ягo ў Biльню. Хвopы нa cyxoты паэт вяртаецца ў 1917г. на Радзіму. Ён марыў пра лепшую будучыню для Бацькаўшчыны, шчыра паверыў заявам Пілсуцкага аб роўнасці народаў у Новай Польшчы, актыўна дачыніўся да стварэння беларускай вайсковай камісіі і беларускага войска, а ў 1919 yзнaчaлiў Чacoвы бeлapycкi нaцыянaльны кaмiтэт. Але паэта на той час ужо шукалі чакісты: у 1920 разам з беларускай ваеннай каміссіяй ён з’яжжае. У дарозе паэт памірае ў Кракаве, пpaжыўшы ўcягo тoлькi 33 гaды.
Два народы – адзін лёс, адзін вораг
Разам да перамогі!
Жыве вольная Беларусь!
Слава Ўкраіне!
Ізраіль пераможа!