Мікіта Емяльянаў, (нар. 24.03.2000), анархіст і палітвязень, быў затрыманы ў
2019 годзе і асуджаны за серыю прамых дзеянняў у падтрымку паплечнікаў, напады на будынак СІЗА-1 і Гарадзкі суд у Менску ў знак салідарнасьці з палітвязьнямі. Асуджаны на 7 гадоў, а пасля падачы апеляцыі тэрмін скарацілі да 4 гадоў. 23 сакавіка 2023 дадаткова асуджаны на 2 гады пазбаўлення волі па арт. 411 Крымінальнага кодэксу нібыта за злоснае непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі турмы № 4. Пасля гэтага Мікіту перавялі ў калонію № 11, дзе на яго сістэматычна аказваўся ціск — змяшчалі ў ШІЗА і ПКТ, зноў перавялі на ўзмоцнёны турэмны рэжым.
У дзень Тваіх народзінаў, шаноўны Мікіта, які Ты ўжо чацьвёрты год спаткаешь за кратамі, мы жадаем Табе вытрымаць вытрабавання і ганарымся твоёй мужнасцю!
Клаўдзі Дуж-Душэўскі (27.3.1891- 25.2.1959), беларускі дзеяч, дыпламат БНР, выкладчык Віленскай беларускай гімназіі, выбітны архітэктар, з’яуляецца аўтарам беларускага нацыянальнага бел-чырвона-белага сцяга. Прадзед Урублеўскі загінуў у паўстанні 1831 года, дзед у паўстанні 1863—1864 гадоў. Клаўдзі далучыўся да беларускага руху яшчэ да Першай сусветнай вайны і дзейнасць працягваў у міжваенны час. Падчас Другой сусветнай быў зняволены саветамі, а пазней нацыстамі за выратаванне яўрэяў. Ужо пасля вайны яго зняволілі другія саветы, «асудзіўшыя» беларускага дзеяча за «беларускі нацыяналізм» на 25 гадоў ГУЛАГу. Пасля сьмерці Сталіна реабілітаваны. Акрамя ўласных дзяцей, разам з жонкаю выхоўваў дваіх дзяцей-сірот Антона Луцкевіча. На просьбу яўрэйскай супольнасці ў Літве, за ратаванне яўрэяў падчас II сусветнай вайны Клаўдзій і Алена Дуж-Душэўскія 13 красавіка 2004 года атрымалі ўзнагароду прэзідэнта Літвы;
Антон Луцкевіч (29.01.1884 – 23.03.1942), адзін з галоўных ідэолягаў беларускага нацыянальнага руху ў 20. ст., ініцыятар абвяшчэньня БНР, прам’ер-міністар і міністар замежных справаў БНР, публіцыст, літаратуразнаўца, гісторык, і выдавец, заснавальнік першай беларускай партыі (1903), накіраванай на нацыянальнае адраджэнне і палітычную самастойнасць беларусаў, заснавальнік першага Беларускага музэя (1921), аўтар і рэдактар газэт «Наша доля», і «Наша ніва», адсядзей як палітычны вязень як у Расеі, так і ў Заходняй Беларусі. За крытыку нацыянальнай і аграрнай палітыцы СССР і самаго Сталіна з 1939 – вязень НКУС. Яго закатавалі на допытах ці ў 1942 г., ці ў 1943 г. у саратаўскай вязьніцы НКУС, ці ў перасыльным пункце для ссыльных г. Аткарска.
Свабоду палітвязням!
Разам да перамогі!
Вечна жыве Вольная Беларуская Народная Рэспубліка!
Слава Ўкраіне!
Ізраіль пераможа!