Аліса Рыжычэнка абвясціла пра пачатак прыёму заявак у бясплатную анлайн-школу для беларусак з уразлі…

Аліса Рыжычэнка абвясціла пра пачатак прыёму заявак у бясплатную анлайн-школу для беларусак з уразлівых груп

Анлайн-школа, скіраваная на падтрымку жанчын, якія аказаліся ў складаных жыццёвых абставінах, і створаная, каб дапамагчы ім атрымаць сучасныя навыкі, устойлівасць і новыя прафесійныя магчымасці. Набор адкрыты ад сёння.

«Гэты праект стаў для мяне асаблівай місіяй. Вельмі важна ствараць магчымасці і падтрымліваць тых, хто прайшоў праз цяжкасці, каму давялося пачынаць усё наноў, шукаць сябе ў эміграцыі, спалучаць клопат пра сям’ю з намаганнямі пабудаваць новае жыццё. Я веру, што адукацыя і доступ да сучасных навыкаў могуць стаць тым рэсурсам, які дапамагае вярнуць упэўненасць і адкрыць новыя дзверы», — адзначае прадстаўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па эканоміцы і фінансах Аліса Рыжычэнка.



Для каго гэтая школа?

Для беларусак, якія:
— перажылі рэпрэсіі або былі палітзняволенымі;
— маюць сваякоў-палітзняволеных;
— з’яўляюцца маці-адзіночкамі ў эміграцыі;
— выхоўваюць дзяцей з асаблівасцямі развіцця;
— сутыкнуліся са стратай прафесіі, вымушаным пераездам або неабходнасцю пачынаць кар’еру наноў.

Мы ствараем прастору, дзе важнае не толькі навучанне, але і падтрымка, павага і разуменне.

Курсы, даступныя ў школе:

— праграмаванне: React + Node.js Full-Stack;
— Business English B1: Размоўная ўпэўненасць;
— рэзюмэ + LinkedIn: Прафесійны брэндынг;
— фрыланс: старт і ўстойлівы даход;
— AI-памочнікі для работы.

Усе курсы — цалкам бясплатныя і накіраваныя на атрыманне рэальных навыкаў, якія дапамагаюць будаваць устойлівую кар’еру ў любой кропцы свету.

Чаму гэта важна?

— Эканамічная незалежнасць — гэта падтрымка, абарона і свабода выбару.
— Гэта магчымасць паклапаціцца пра сябе і сваіх блізкіх.
— Гэта шанец вярнуць кантроль над сваім жыццём пасля цяжкіх выпрабаванняў.

Заяўку можна падаць тут.

@CabinetBelarus