Як падтрымаць вызваленых палітзняволеных?На волю выйшлі 123 палітычных зняволеных. Яны ўжо ў бяспец…

Як падтрымаць вызваленых палітзняволеных?

На волю выйшлі 123 палітычных зняволеных. Яны ўжо ў бяспецы і ім аказваецца дапамога. Але рэсурсы арганізацый і ініцыятыў абмежаваныя – таму заклікаем, калі гэта бяспечна для вас, зрабіць данат. Нават €5 дапамогуць набыць рэчы для закрыцця базавых патрэб.

Дапамагчы грашыма:

BYSOL запусціў збор на патрэбы вызваленых палітзняволеных.
Яшчэ можаце падтрымаць збор фонда «Краіна для жыцця», які таксама будзе дапамагаць вызваленым.
У аднаўленні і рэсацыялізацыі палітзняволеным дапаможуць ініцыятывы «Вольныя», «Dissidientby».
Палітзняволеныя змогуць размясціцца ў шэлтары «Краіны для жыцця». Зрабіце данат на тэрміновы збор.
Праваабарончы цэнтр «Вясна» акажа дапамогу вызваленым палітвязням. Падтрымаць яго дзейнасць можна па спасылцы.
Калі вы можаце дапамагчы ў якасці ментара (-кі) у Вільні, звяжыцеся з «Вольнымі».
У «Дапамогі» ў Вільні ёсць гуманітарны склад. Вы можаце аднесці туды рэчы, якія спатрэбяцца вызваленым людзям.
Рэчы першай неабходнасці зараз перадаюцца палітзняволеным у Вільні. Калі вы хацелі б чымсьці дапамагчы – запоўніце форму.

Дапамагчы іншым чынам:
Іншыя ініцыятывы, што падтрымліваюць палітзняволеных, можаце знайсці на сайце.
Па пытаннях вызваленых палітзняволеных запушчаная гарачая лінія: http://t.me/hotline202512

Давайце пакажам палітычным зняволеным, што мы, як і заўсёды, гатовыя іх падтрымаць.