Дарагія беларусы!Цягам амаль 15 гадоў Свята-Елісавецінскі манастыр прадстаўляў Беларусь на адным з б…
17.10.2025Беларусы Замежжа

Дарагія беларусы!
Цягам амаль 15 гадоў Свята-Елісавецінскі манастыр прадстаўляў Беларусь на адным з буйнейшых кірмашоў рамеснікаў у Італіі — L’Artigiano in Fiera.
Гэтай зімой ў нас ёсць шанец прадставіць нашу краіну замест тых, хто насамрэч служыць злу. Мы хочам выставіць традыцыйныя вырабы беларускіх майстроў і валанцёраў. Такія імпрэзы спансуюць рэгіянальныя адміністрацыі ці бізнэсоўцы, аднак мы не маем фінансавання.
Удзел у кірмашы — гэта: арэнда месца(3700€), праезд і пражыванне каманды на 9–11 дзён. Усяго прыкладна 5000 еўра.
Ці хочам мы, каб наша краіна была бачная свету? Ці хочам мы прадставіць яе годна? Калі так — трэба ладзіць збор, удзельнічаць у кірмашы і даносіць людзям, што Беларусь — гэта людзі, вартыя лепшага, што яна — гэта культура і свабода.
Вы гатовыя падтрымаць ініцыятыву? Пішыце нам, рэагуйце на публікацыю, пакідайце каментары, удзельнічайце ў апытанках нашых сацсетак. Нельга дапускаць злачыннае прадстаўніцтва дзяржавы на міжнародныя пляцоўкі. Разам мы можам гэта зрабіць.