Беларусы Уроцлава ўшанавалі памяць ахвяр Чарнобыльскай катастрофы
26 красавіка, беларуская супольнасць Уроцлава сабралася на мітынгу-рэквіеме, каб ушанаваць памяць ахвяр аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Для беларусаў Чарнобыль — гэта незагойная рана: тысячы лёсаў, разбураныя сем’і, страчаная зямля і доўгія гады барацьбы з нябачнай небяспекай.
Мы памятаем Чарнобыль, бо памяць пра трагедыю вучыць нас цаніць жыццё, берагчы сваю зямлю і быць адказнымі перад будучымі пакаленнямі. Гэта напамін пра тое, да якіх наступстваў можа прывесці абыякавасць, замоўчванне праўды і неасцярожнае абыходжанне з прыродай.
Пакуль жыве памяць — жыве і надзея, што падобныя трагедыі ніколі больш не паўторацца.
Сёння ў сэрцы Уроцлава гучала беларускае слова памяці, смутку і веры ў лепшую будучыню.
Мы шчыра дзякуем за падтрымку нашым украінскім і польскім сябрам, якія былі побач у гэты важны дзень.
Вашая салідарнасць і падтрымка — гэта знак сапраўднага сяброўства і адзінства.
Дзякуй усім, хто далучыўся да гэтага важнага моманту.
Беларусы Замежжа | Даслаць навіну