1 лютага на Беласточчыне прайшоў KALINOŬSKI MARŠ 2025, прымеркаваны да дня народзінаў Кастуся Каліноўскага і ўшанаваньня памяці герояў Паўстаньня 1863-64 гадоў
1 лютага зьяўляецца датаю пачатку Паўстаньня супраць расейскіх акупантаў на тэрыторыі Беларусі і Літвы ў 1863 годзе, а 2 лютага нарадзіўся адзін з галоўных герояў нашай нацыі – Кастусь Каліноўскі .
Мерапрыемства пачалося ў мястэчку Гарадок. Многім беларусам яно вядома па фэстам “Басовішча” і “Тутака”, а таксама тут існуе вуліца Кастуся Каліноўскага. Пашыхтаваўшыся актывісты выступілі пешым маршам з Гарадку у бок вёскі Страшава.
Пешы марш склаў больш за 5 кілямэтраў і скончыўся ў Страшава. Тут была ўшанаваная памяць вядомага беларускага пісьменніка і грамадзкага дзеяча Аляксея Карпюка, які нарадзіўся ў гэтай вёсцы. Што сымбалічна, падчас Другой сусьветнай вайны ён кіраваў партызанскім атрадам імя Кастуся Каліноўскага. Таксама актывісты ўшанавалі памяць выбітнага беларускага вайсковага і грамадзка-палітычнага дзеяча Міколу Дзямідава, які нарадзіўся ў суседнім Гарадку і зьяўляўся сваяком Кастуся Каліноўскага. Каля прыдарожнай капліцы былі ўскладзеныя выявы дзеячоў разам са зьнічамі.
Пасьля ўдзельнікі маршу працягнулі шлях на машынах да вёскі Мастаўляны – месца, дзе нарадзіўся Кастусь Каліноўскі. Каб захаваць сымбалічнасьць, агульная колькасьць маршруту, разам з пешым маршам, склала 26 кілямэтраў – менавіта столькі гадоў пражыў наш нацыянальны герой.
У Мастаўлянах каля помніку Кастусю Каліноўскаму пачалася ўрачыстая частка мерапрыемства. Яе адкрылі прадстаўнікі клюбу “Invictus 1863”, зладзіўшыя ганаровую варту. Неўзабаве да манумэнту былі ўскладзеныя вянок, кветкі і зьнічы. Напрыканцы, усе прысутныя атрымалі памятныя граматы за ўдзел ў KALINOŬSKI MARŠ 2025.
Марш быў арганізаваны Беластоцкай філіяй арганізацыі РУХ, партнэрамі выступілі Беларуская дыяспара Беластоку, клюб гістарычнай рэканструкцыі “Invictus 1863“, Беластоцкая Харугва і “Беларускі дом“.
Адзначым, што з-за небяспечнай сытуацыі з мігрантамі і правядзеньня паловы мерапрыемства ў памежнай зоне колькасьць удзельнікаў была абмежавана да 50 чалавек, хоць ахвочых было нашмат больш. Мы спадзяемся, што KALINOŬSKI MARŠ стане штогадовым мерапрыемствам і ў наступным годзе атрымаецца правесьці яго ў большым фармаце па колькасьці і праграме.
Беларусы Замежжа | Даслаць навіну