У цэнтры Рыгі адкрылася інсталяцыя, прысвечаная палітзняволеным Беларусі
Арт-інсталяцыя «Нязломныя» ўяўляе сабой выкананыя з металу партрэты пецярых палітвязняў, праваабаронцаў «Вясны». Яе ў межах кампаніі салідарнасці са зняволенымі #FreeViasna стварыў беларускі мастак, які знаходзіцца ў вымушанай эміграцыі ў Еўропе.
Праект ужо быў прадстаўлены ў Бруселі, Капенгагене, Берліне, Познані і Вільні.
26 студзеня ў Беларусі прызначаны чарговыя так званыя «выбары». Як падкрэсліваюць актывісты Асацыяцыі беларусаў Латвіі Supolka, якая арганізавала рыжскі паказ, яны «будуць праходзіць фактычна без альтэрнатыўных кандыдатаў, у атмасферы страху і прыгнёту. У гэты час за кратамі знаходзяцца больш за тысячу палітвязняў».
На адкрыцці інсталяцыі на плошчы Латышскіх стралкоў выступілі віцэ-мэр Рыгі Linda Ozola, прадстаўнік Парламенцкай групы падтрымкі дэмакратычнай Беларусі Juris Viļums, дырэктарка Музея Акупацыі Solvita Vība, прадстаўніца Валанцёрскай службы ПЦ «Вясна» Любоў Ланіна.
На мерапрыемстве таксама прысутнічалі былы амбасадар Латвіі ў Беларусі Einars Semanis, былы амбасадар Швецыі ў Беларусі Stefan Eriksson, прадстаўнік абмасады Францыі ў Рызе, прадстаўніцы Парламенцкай групы падтрымкі дэмакратычнай Беларусі Leila Rasima, Mairita Lūse і Jana Simanovska.
#палітвязні
#бязвыбары2025
Беларусы Замежжа | Даслаць навіну