«Трэба ліквідаваць рэжым Лукашэнкі, і тады Беларусь стане дэмакратычнай»
Намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка выступіў на Познаньскім эканамічным кангрэсе ў рамках дыскусіі «Бяспека Польшчы, Еўропы, свету – дээскалацыя ці новая вайна?»
Цяпер усе гавораць пра Украіну, але ніхто не згадвае пра Беларусь. Падаецца, усе забываюцца, што Беларусь мае мяжу з Латвіяй, Літвой, Польшчай і Украінай. Гэта больш за 2000 кіламетраў мяжы. Рашэнне праблемы вайны Расіі супраць Украіны не азначае поўнага вырашэння праблемы бяспекі для Польшчы і Еўропы.
Да гэтага часу не існуе стратэгіі заходніх палітыкаў для Беларусі, і нават няма намеру стварыць такую стратэгію. Калі яна не будзе створана, то праз некалькі гадоў на мяжы Польшчы, Літвы і Латвіі можа з’явіцца салдат беларускага паходжання, але ўжо ў расійскай форме, гатовы атакаваць межы Еўрасаюза.
За дзесяць гадоў расійская прапаганда стварыла антыўкраінскі наратыў. Цяпер гэта адбываецца ў Беларусі: фарміруецца антыпольскі, антынатаўскі, антыамерыканскі і антызаходні наратыў. Яны спрабуюць змяніць нашыя погляды і стаўленне да Заходняга свету.
Казаць аб неабходнасці інвестыцый ва ўзбраенне – гэта важна. Але ігнараваць неабходнасць працы з беларускім грамадствам – гэта фактычна набліжаць патэнцыйны канфлікт з тэрыторыі Беларусі пры ўдзеле Расіі.
Трэба разумець натуру дыктатараў. Дыктатар Пуцін не спыніцца на тым, што робіць ва Украіне. У зоне рызыкі – Казахстан, Грузія, мы бачым, што там адбываецца, Малдова, дзе рашэнне аб еўрапейскім выбары прынята з мінімальнай перавагай, Арменія, якая хоча быць у Еўропе, але гэтае пытанне таксама да канца не ўрэгулявана. А Беларусь, як мы бачым, фактычна прадаецца Лукашэнкам Пуціну.
Я задаў пытанне ў Берліне на апошняй канферэнцыі, прысвечанай Беларусі, усім прадстаўнікам кіруючай кааліцыі Германіі: «Ці азначае ліквідацыя рэжыму Лукашэнкі дэмакратызацыю Беларусі?» Яны адказалі: так.
Трэба ліквідаваць рэжым Лукашэнкі, і тады Беларусь стане дэмакратычнай. Вядома, могуць узнікнуць праблемы з транзітам, перадачай улады і гэтак далей, гэта трэба прадбачыць. Аднак ліквідацыя рэжыму Лукашэнкі мусіць быць мэтай. Гэта не павінна быць «чырвонай лініяй» для заходніх палітыкаў. Як і падтрымка Украіны не павінна з’яўляецца «чырвонай лініяй».
Падрабязней – на сайце НАУ.
@CabinetBelarus