Уладзімір Дубоўка (2.(15.) 07.1901-20.3.1976), адзін з самых цікавых і адметных беларускіх паэтаў. Яго дэбютная кніга паэзіі «Строма» карысталася шалёным поспехам. Яго ахвотна друкуюць і нават бяруць на працу ў Крэмль перакладаць на беларускую мову савецкія законы. У 1925-м пісьменнік займае пасаду старшыні цэнтральнага бюро «Маладняка», а потым ён сярод тых, хто пратэстуе супраць «прымітывізацыі» і «палітызацыі» мастацтва. Паэт – адзін з заснавальнікаў новага элітнага літаб’яднання «Узвышша». Але саветы пільна сочаць за аўтарам верша «За ўсе краі, за ўсе народы свету» (1926):
…Масква сусвету вушы прашумела
Пра самавызначэнне аж да зор.
Смаленск дзе? Невель?
Гомель дзе падзела?
Стварыла гомельскі ганебны калідор…
Ул. Дубоўку арыштоўваюць у 1930-м па справе надуманага Саюза вызвалення Беларусі і высылаюць у глыб Расеі на 27 гадоў!!!
Рэдкі выпадак, калі творца пасля 30 гадоў зацішша не проста пачне зноў друкавацца, але нават атрымліваць прэміі за свае вершы, а за тры гады да сьмерці напіша цудоўную кнігу ўспамінаў «Пялёсткі»;
Алаіза Пашкевіч, Цётка (3 (15) ліпеня1876-1916) – паэтка, празаік, палымяная грамацкая дзеячка, педагог, актрыса, лекар і шчырая патрыётка Беларусі. У 1912 годзе яна пазначыла ў студэнцкім пасведчанні сваім месцам нараджэння Беларусь! Аўтарка двух зборнікаў вершаў «Хрэст на свабоду» и «Скрыпка беларуская» абуджала беларусаў да грамацкага жыцця. Яна – аўтар кніг для дзецей «Першае чытанне для дзетак беларусаў», «Лемантар», «Гасцінец для малых дзяцей».
Алаіза Пашкевіч бачыла сваёй галоўнай задачай пабудаванне беларускага школьніцтва і перадачу наступным пакаленням культурніцкага кода нацыі.
Як удзельніца беларускіх палітычных арганізацый, круга беларускай народнай асьветы, культуры і беларускай сацыялістычнай грамады яна вымушана была эміграваць. Мужная змагарка па чужым пашпарце некалькі разоў наведвала Расейскую імпэрыю.
Паплечніцу Алеся Бурбіца, Івана і Антона Луцкевічаў і Вацлава Іваноўскага, стваральнікаў БНР, вядомы гісторык А. Краўцэвіч называе жаночым адпаведам Кастусю Каліноўскаму з-за яе самаадданасці Беларускай Ідэі, бо яна «ў літэральнам сэнсе аддала жыцце для свайго народа».
Мы ганарымся слаўнымі беларускімі творцамі і шчырымі патрыётамі!
Памятаем тых, хто ўнёс важкі ўклад у нашу духоўную спадчыну!
Хопіць ахвяраў і катаванняў!
Бярэм прыклад з лепшых беларусаў, гераічных Каліноўцаў:
«Мы вызваляем Беларусь праз вызваленне Украіны!»
Жыве вольная Беларусь!
Слава Ўкраіне!
Ізраіль пераможа!