У Бэрліне, каля амбасады Вольнай і Дэмакратычнай Беларусі (Арт-праект), адбылася чарговая акцыя ўша…

У Бэрліне, каля амбасады Вольнай і Дэмакратычнай Беларусі (Арт-праект), адбылася чарговая акцыя ўшанаваньня знакамітых беларусаў:

АЛЬГЕРД АБУХОВІЧ – БАНДЫТЭЛІ (25.07.1840 -10.08.1898) паходзіў са славутага і заможнаго шляхецкага роду ВКЛ. Ён быў шчыры патрыёт, асьветнік і выбітны беларускі пісьменьнік, ў часы зьнішчэньня ўсяго беларускага «пісаў па-беларуску многа» (М. Гарэцкі): байкі, вершы, мемуары, рабіў пераклады на родную мову твораў Міцкевіча, Сыракомлі і Лермонтова.

У 1863-м 23-гадовы студэнт А. Абуховіч патаемна вяртаецца на радзіму з Парыжу, каб далучыцца да вызвольнага паўстаньня Кастуся Каліноўскага супраць расейскага рэжыму, які перашкаджае (як казаў пісьменнік) «уваскрасіць Бацькаўшчыну».

Літаратурная творчасць А. Абуховіча была працягам барацбы за волю.
У адной з захаваўшыхся цудоўных баек, байцы «Ваўкалак», аўтар услаўляе свабоду:

              …Хоць галодзен – я свабодзен,
Гдзе мне цягне – там бягу.
На свабодзе прападу,
А ў няволю – не пайду!

З творчай спадчыны А. Абуховіча захаваліся нажаль толькі пяць вершаў, калі не лічыць асобных вершаваных фрагментаў у тэксце яго мемуараў.

Мемуары А. Абуховіча — унікальны дакумент, каштоўны гістарычны помнік сваёй эпохі і адначасова самабытны літаратурны твор: «…па багацці думак, вобразаў, маляўнічасці, арыгінальнасці погляду на рэчаіснасць, мемуары А. Абуховіча-Бандынэлі не маюць сабе падобных твораў у беларускай літаратуры XIX стагоддзя. З імі можна параўнаць хіба толькі такія творы, як «Тарас на Парнасе», «Пінскую шляхту» ды зборнікі вершаў Францішка Багушэвіча з іх прадмовамі…» ( літаратуразн., пісьменн. Р. Родчанка)

Першае асобнае выданьне твораў Альгерда Абуховіча-Бандынэлі выйшла ў свет толькі праз 92 гады пасля смерці пісьменьніка, да 150-годдзя з дня яго нараджэньня.

Мы ганарымся слаўнымі беларускімі творцамі, шчырымі патрыётамі, памятаем і ушаноўваем тых, хто ўнёс і ўносіць сёньня важкі ўклад у нашу духоўную спадчыну!

Не прабачым расейскаму і прарасейскаму рэжымам непавагу да беларускай Культуры, катаваньняў і забойств лепшых беларусак и беларусаў!

Разам да вызваленьня Бацкаўшчыны!

Жыве вольная Беларусь!
Слава Ўкраіне!
Ізраіль пераможа!

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну