Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Кабінета Аліна Коўшык – да пачатку новага навучальнага года:
«Вайна – гэта мір, свабода – гэта рабства, няведанне – сіла». Такія лозунгі ў рамане Оруэла «1984» кіруюць грамадствам. Здавалася б, яны маглі нарадзіцца толькі ў прыдуманым абсурдным сусвеце. Але мы вельмі даўно маем справу з Лукашэнкам.
Праз рэжым у Беларусі мы зноў і зноў упэўніваемся: усе дыктатуры аднолькавыя па сваёй пачварнай сутнасці – і таму нараджаюць новыя абсурдныя сцвярджэнні.
Скарбонка Лукашэнкі, якая ўжо даўно ўтрымлівае “афарызмы” “Я сваю дзяржаву за цывілізаваным светам не павяду” і “Я вырас на вершах Васіля Быкава”, папоўнілася новым мэсэджам, агучаным на рэспубліканскай педнарадзе: “Настаўнік – гэта чалавек прэзідэнта”.
Ці варта ўсур’ёз і з аргументамі з гэтым спрачацца? Даказваць, што белае – гэта белае, а чорнае – чорнае? Бо ўсім нам і так відавочна, што сапраўдны настаўнік абапіраецца не на ўказанні палітычных лідараў, а на адукацыйныя стандарты і прафесійную этыку, якія патрабуюць аб’ектыўнасці, непрадузятасці, павагі да вучняў і іх бацькоў, незалежна ад палітычных поглядаў у сям’і.
Відавочна, што сапраўдны настаўнік не павінен быць інструментам палітычнай прапаганды, што ён можа не падзяляць ідэй прэзідэнта, прэм’ера ці міністра – і заставацца на сваім месцы, сумленна навучаючы свайму прадмету.
Усё гэта так, у тым самым цывілізаваным свеце, за якім Лукашэнка не вядзе “сваю дзяржаву“. І веру, што хутка так будзе ў Беларусі без Лукашэнкі. А нашым настаўнікам, якія ўсё яшчэ знаходзяць сілы па-партызанску не “гуляць па правілах“, я зычу здароўя, стойкасці і лёгкага навучальнага года».
@CabinetBelarus