«Мы заклікаем IKEA перастаць закупляць драўніну ў Беларусі». У Вільні каля крамы IKEA адбыўся пікет …

«Мы заклікаем IKEA перастаць закупляць драўніну ў Беларусі». У Вільні каля крамы IKEA адбыўся пікет супраць супрацоўніцтва крамы з рэжымам Лукашэнкі.

Да пікетуючых выйшла прадстаўніца кампаніі:
«Мы паважаем усіх людзей, калі ў вас у сэрцы ёсць жаданне выказацца, то мы не будзем забараняць і не будзем ваяваць. Мы як вялікая і глабальная арганізацыя адказныя, каб былі правы ва ўсіх – у нашых пакупнікоў, у нашых рабочых, у нашых пастаўшчыкоў, у нашых вытворцаў. У нас пазіцыя такая – мы за мір і за добрае абслугоўванне», – заявіла прадстаўніца IKEA.

Пікет каля ўваходу ў краму (на тэрыторыі IKEA) узгаднілі з адміністрацыяй. Гэта сумесная акцыя, якая ладзіцца сёння і ў іншых краінах.

Крыніца: @belsat