Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Добрага ранку ўсім! Сёння чацвер і традыцыйна мы запрашаем на біблійныя чытанні! З верасня месяца мы…
*
Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to Me»Разам з Кацярынай, білінгвай і міжкультурнай камунікатарк…
*
Калі мы здамося – лягчэй не стане.Беларусь будзе вольнай….
*
Уладзімір Някляеў прэзентаваў новы зборнік вершаўПрэзентацыя прайшла ў беларускай прасторы ў Варшав…

Учора каля «Амбасады Вольнай і дэмакратычнай Беларусі» (Арт-праект) у Бэрліне прадоўжылася акцыя ўш…

*

Учора каля «Амбасады Вольнай і дэмакратычнай Беларусі» (Арт-праект) у Бэрліне прадоўжылася акцыя ўшанавання знакамітых беларусаў з нагоды іх дзён народзінаў і чытанне іх твораў:

Эліза Ажэшка (6.6.1841-1910), беларуская пісьменьніца, і грамацкая дзеячка і педагог, пісала па-польску і  прысвяціла лепшую частку сваёй творчасці беларускаму народу: гэта апавяданні, аповесці «Нізіны», «Дзюрдзі», «Хам», раман «Над Нёманам», а таксама фальклорна-этнаграфічныя нарысы «Людзі і кветкі над Нёманам» і іншыя.

Ажэшка падкрэслівала значнасць дружбы і творчых сувязей з дзеячамі беларускай культуры, падтрымлівала маральна і матэрыяльна Ф. Багушэвіча, М. Багдановіча і стваральніка першага беларускага тэатра І. Буйніцкага. Для гэтага тэатра яна перапрацавала ў драму свой аповед «Хам», па сцэнічнай апрацоўцы якого на беларускай мове з вялікім поспехам быў пастаўлены спектакль ў 1911 г. у тэатры І. Буйніцкага ў Вільні і ставіліся іншыя пастаноўкі на сцэнах шматлікіх беларускіх гарадоў.
Францішк Багушэвіч называў Ажэшку «каралевай польскай прозы і пакутлівай праўды» і прысвяціў пісьменніце верш «Яснавяльможнай пане Арэшчысе»:

        А Ты, пані, сьмела
         Заглянула ў хату,
         Усё зразумела
         І нашаму брату
         Працягнула руку…

У 1863 г. Ажэшка разам з паўстанцамі. Яна дапамагае харчаваннем, медыкаментамі, стварае «жаночы легіёнік», які выпякае хлеб, мые бялізну, і трымае пастаянную сувязь  з кіраўніком і ідэолагам паўстання ў Беларусі Кастусём Каліноўскім. За удзел у паўстанні ўсе трое братоў Ажэшкаў і муж былі высланыя ў глыб Расеі. Вымушаная праз усё жыццё маўчаць пра свой асабісты ўдзел у барцьбе, пісьменніца толькі на схіле жыцця прызналася: «Гэты момант зрабіў вырашальны ўплыў на маю будучыню… запаліў ува мне жаданне прынесці хоць маленькую цаглінку да таго выратавальнага маста над безданню, праз які павінен быў прайсці народ…Калі б… мой лёс быў бы іншы, відаць, я не стала б пісьменніцай».

Сядзіба Ажэшкаў была канфіскавана. Застаўшыся без сродкаў, без сям’і, маладая жанчына ў канцы 1864 года вярнулася ў родныя гарадзенскія мясціны і пачала пісаць. У 1879 гoдзe Э. Aжэшкa apгaнiзуe ў Biльнi кнiжнae выдaвeцтвa, аднaк расейскія улaды зачыняюць выдaвeцтвa, a caмa Aжэшкa нa пяць гaдоў iнтэpнaвaнa ў Гаpoдню, дзе знaxoдзiццa пaд нaглядaм пaлiцыi.

Раманы прынеслі Э. Ажэшцы сусветную вядомасць. У 1905 і 1909 годах  пісьменніца вылучалася на Нобелеўскую прэмію па літаратуры, у 1906 г. ў гонар 40-годдзя яе літаратурнай дзейнасці быў выпушчаны памятны медаль і Э. Ажэшка атрымала прэмію Ф. Кохмана. 

Жыхары Гародні вельмі шанавалі Э. Ажэшку, вядомы кранальны факт, калі гродзенцы заслалі перад домам Ажэшкі праезную частку вуліцы саломай, каб шум не турбаваў яе падчас хваробы. Ў 1910 года Э. Ажэшкі не стала, пахавана яна ў Гародне.

Мы ганарымся слаўнымі беларускімі творцамі і шчырымі патрыётамі!
Памятаем тых, хто ўнёс важкі ўклад у нашу духоўную спадчыну!

Разам да вызвалення Бацькаўшчыны!

Жыве вольная Беларусь!
Слава Ўкраіне!
Ізраіль пераможа!

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну