За дапамогай у цэнтр можа звярнуцца кожны грамадзянін Беларусі, які знаходзіцца, або на момант пачатку баявых дзеянняў знаходзіўся на тэрыторыі Украіны.
Беларускі крызісны цэнтр прапануе:
дапамогу з эвакуацыяй з зоны баявых дзеянняў;
гуманітарную дапамогу;
юрыдычную дапамогу;
медычную, псіхалагічную дапамогу і т.д.
«Беларускія жанчыны і дзеці ва Укараіне таксама як і іншыя, знаходзяцца у эпіцэнтры баявых дзеянняў, іх жыццё пад загрозай. А беларускі пашпарт ёсць дадаткововай крыніцай загрозы. Яны ўцякалі да Украіны ад рэжыму самаабвешчанага прэзідэнта Лукашэнкі. Але не ўцяклі. Злачынствы гэтага рэжыму і далей працягваюць забіваць і нішчыць беларусаў ужо за межамі Беларусі – тут, ва Украіне. Банкаўскія карткі грамадзян Беларусі заблакаваны, з беларускім пашпартам не мажліва атрымаць дапамогу ў Еўропе. Таму мы павінны арганізаваць дапамогу самі сабе», – кажа кіраўнік Аляксей Францкевіч.
Згодна з дадзенымі Мытнай службы Украіны толькі з 2020 па 2021 год каля 700 тысяч беларусаў афіцыйна перасяклі украінска-беларускую мяжу. Колькі з іх засталося ва Украіне – афіцыйных дадзеных няма. Адзіная афіцыйная лічба, якая ёсць у адкрытым доступе – гэта дадзеныя перапісу насельніцтва, які праводзіўся ва Украіне 20 гадоў таму. За тымі дадзенымі ўжо ў 2001 годзе ва Украіне пражывала больш за 250 тысяч беларусаў.
Нагадваем, 1 сакавіка Нацыянальны банк Украіны з 1 сакавіка 2022 года забараніў:
залічэнне сродкаў на рахункі кліентаў – фізічных асоб за пераводамі, ініцыяванымі з выкарыстаннем плацёжных картак, выпушчаных банкамі Расейскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь;
прыём ва Украіне плацёжных картак, выпушчаных банкамі Расейскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь (уключна пераводы, здзяйсненне разрахункаў ды выдачу гатоўкі).
Дзяліціся гэтай інфармацыяй з атачэннем ды максімальна пашырайце яе!
Звяртайцеся да нас, кантакты: +380 68 325 6144 (тэлеграм)