Зноў ва Ўкраіне
Частка 1
Другі раз вяртацца ва Ўкраіну было значна цяжэй. Ты ўжо ведаеш куды ты едзеш і чым рызыкуеш. У цябе ўжо ёсьць прыклад гібелі пабрацімаў на гэтай вайне з імперскай Расеяй.
Я прывык рабіць так, як падказвае мне ўнутранае пачуццё. Ісьці туды куды імкнецца мая душа. Быць там, дзе я адчуваю сябе ў сваёй талерцы ў патрэбны час.
Гэта месца – фронт. Фронт змагання супраць імперскай Расеі дзе бы ён не праходзіў. Канечная кропка – Беларусь (акупантам і калабарантам на заметку).
У мяне не было галоўнай мэты, якая б паўплывала на маё рашэнне вярнуцца. У адрозненні ад першай паездкі на вайну (ганьба для мяне, як беларуса за расейскую агрэсію супраць Украіны з тэррыторыі маёй радзімы, гарачае жаданне абараняць Кіеў, не даць захапіць яго расейскім акупантам. Падзенне Кіева для мяне азначала б страту надзеі на вольную Беларусь).
Зараз у мяне было некалькі другасных мэт, якія не давалі мне пакоя і магчымасьці заставацца ў Вільні. У баку ад падзей ва Ўкраіне.