МАБІЛІЗАЦЫЯ Ў БЕЛАРУСІЧастка 2Што можа стаць тым штуршком, які ўздыме зноў беларусаў, ужо са зброяй …

МАБІЛІЗАЦЫЯ Ў БЕЛАРУСІ

Частка 2

Што можа стаць тым штуршком, які ўздыме зноў беларусаў, ужо са зброяй у руках, на супраціўленне нелегітымнаму рэжыму і барацьбе за сваё існаванне, за будучыню сваю і сваіх нашчадкаў?

Што можа вымусіць “хатаскрайнікаў” вызначыцца і заняць сваю пазіцыю ў тым ці іншым “акопе”?

Што можа пазбавіць беларусаў, абяскроўленных 2-хгадовымі рэпрэсіямі, страху страціць сваю працу, апынуцца за кратамі за тое, што яны пачнуць называць рэчы сваімі імёнамі?

Правільна! Толькі больш моцныя рызыкі, якія кранаюць не суседа, знаёмага, альбо “невядомага” Рамана Бандарэнкі і трагедыі ягонай маці альбо Вітольда Ашурака, забітага ў турме!

І гэты пендаль. ГЭТЫ ШТУРШОК – АСАБІСТЫ ЎДЗЕЛ У ПАДЗЕЯХ, ЯКІЯ ПАГРАЖАЮЦЬ УЛАСНАМУ ДАБРАБЫТУ, ЗДАРОЎ’Ю, ЖЫЦЦЮ.

Адным з такіх штуршкоў я бачу мабілізацыю.

Мая канчатковая мэта – вызваленне Беларусі.

Хто яе вызваліць? Украіна? Не. Ёй толькі трэба каб па ёй не пулялі ракетамі ад нас.

Тады хто? ТОЛЬКІ БЕЛАРУСЫ!

І, паверце майму асабістаму вопыту, на вайне прасцей, чым здаецца. Змагацца на вайне – шматлепш, чым паступова згніваць пад прыгнётам ды акупацыяй.

Уздымайцеся, беларусы!