СІЛАВЫ СУПРАЦІЎ – АДЗІНЫ ШЛЯХ ДА ВОЛЬНАЙ БЕЛАРУСІЧАСТКА 1(фота, выпадкова знойдзенае ў сеціве – я кр…

СІЛАВЫ СУПРАЦІЎ – АДЗІНЫ ШЛЯХ ДА ВОЛЬНАЙ БЕЛАРУСІ

ЧАСТКА 1
(фота, выпадкова знойдзенае ў сеціве – я крайні злева, Менск, 09.08.2020-га)

Я БЫЎ ЗА МІРНЫ ПРАТЭСТ. Увесь час знаходжання ў Беларусі да 18 снежня 2020-га.

Напрыканцы студзеня 2021-га я зразумеў, што мірны шлях вычарпаў сябе і ўжо не працуе. Трэба было спрабаваць іншыя метады. Такім метадам я пабачыў сілавы супраціў рэжыму.

Гэта быў першы крок: ПРЫНЯЦЦЕ СІЛАВОГА СУПРАЦІВУ, як метаду зрынання нелегітымнага рэжыму.

Прайшло яшчэ 13 месяцаў да таго моманта, калі я перайшоў да другога кроку: СІЛАВОЕ ДЗЕЯННЕ.

Прыняцце сілавога супраціву і само сілавое дзеянне могуць супадаць па часе. А могуць і не.

Я вырашыў напісаць пра гэта таму, што бачу: шмат беларусаў яшчэ спадзяюцца, што неяк само рассасецца, санкцыі спрацуюць, офіс Ціханоўскай скажа што зрабіць, план “Перамога” пачне працаваць, Лукашэнка памрэ, а ёсць нават дзівак у Вільні, які спрабуе ўсіх ўпэўніць, што дыктатуру немагчыма зрынуць сілай – толькі ПРАВІЛЬНЫМ напісаннем жалобаў!