ПАВЕТРАНАЯ ТРЫВОГА ПАД ЧАС АБЕДУ Ў КАФЭ
Львоў, непадалёку ад помніка Тарасу Шаўчэнка.
Зайшоў у кафэшку паабедаць. Набраў сабе розных страў і размясціўся на другім паверсе.
Праз нейкі час пачуў краем вуха ад кагосьці з наведвальнікаў словы “паветраная трывога”.
Яшчэ праз колькі хвілін афіцыянт агучыў правіла, што ПАД ЧАС ПАВЕТРАНАЙ ТРЫВОГІ ТРЭБА ПАКІНУЦЬ ПАМЯШКАННЕ.
На маё пытанне што рабіць са стравамі, ён прынёс пластыкавыя кантэйнеры на вынас з сабой.
Даеўшы суп і выпіўшы морс (каб у карманы не наліваць), я пераклаў ежу ў кантэйнеры. Узяў аднаразовую лыжку і выйшаў на вуліцу.
Сеў на бліжэйшую лаву (пазначана чырвонай стрэлкай). Паеў. Дарэчы салат мне не спадабаўся – выкінуў у сметніцу.
Горад жыве звычайным жыццём. Людзі як хадзілі, так і ходзяць.
Вось такія правілы падчас паветранай трывогі. Незаўседы зручныя і эфектыўныя (куды мне з кафэшкі хавацца, калі б стаяла перада мной такая мэта?)
Але яны ёсьць і накіраваны на захаванне жыццяў людзей.