СТРАТЫ НА ВАЙНЕ НА ПРЫКЛАДЗЕ АДНАГО ДНЯЧастка 3У гэты дзень было паранена  васьмера ўкраінскіх жаўне…

СТРАТЫ НА ВАЙНЕ НА ПРЫКЛАДЗЕ АДНАГО ДНЯ

Частка 3

У гэты дзень было паранена  васьмера ўкраінскіх жаўнераў. І, нажаль, адзін “200”.

За гадзіну да гібелі ён дапамагаў аказваць першую медычную дапамогу цяжкапараненаму.

Я не бачыў яго гібелі і не ўдзельнічаў у эвакуацыі, бо якраз падносіў на пазіцыю боекамплект.

Наколькі я чуў – ён высунуўся на бруствер акопа. У гэты момант зусім блізка адбыўся “прылёт”. “Б…” атрымаў смяротнае параненне ў вобласць галавы і шыі аскепкамі ад разрыву ці то міны, ці то снарада.

Шалом ён не насіў…

Такім чынам, па-сутнасці без прамога боесутыкнення, ад “прылетаў” на невялікім кавалачку фронта ў 100м за адзін дзень ЗСУ панесла такія страты.

Гэта яскравы прыклад таго, якую значную ролю адыгрывае цяжкае ўзбраенне ў сучаснай вайне.

Гэта таксама чарговы прыклад таго, як “Рускі свет” заўсёды нёс і нясе гора і няволю на землі сваіх суседзяў.

(На скрыншоце ўкраінскі парамедык “Б…” аказвае дапамогу цяжкапараненаму ўкраінцу. Праз гадзіну ён загіне)